Сделать свой сайт бесплатно

Реклама

Создай свой сайт в 3 клика и начни зарабатывать уже сегодня.

@ADVMAKER@
Группы страниц  Страницы
РЭДКІЯ РАСЛІНЫ І ЖЫВЁЛЫ
23 Ноября 2014
На Целяханшчыне вядома даволі шмат рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін і жывёл, многія з якіх адносяцца да выключна рэдкіх і унікальных для Беларусі.

Комментарии: 9 Просмотры: Группа: ПРЫРОДНАЕ БАГАЦЦЕ - PRYRODNAJE BAHAĆCIE
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА / VIALIKAJA AJČYNNAJA VAJNA
09 Февраля 2013

Спіс складзены Л.Ф. Юркевіч і А.М. Мялікам паводле Гісторыка дакументальнай хронікі “Памяць: Івацэвіцкі раён”, матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Мемарыял” і архіўных звестак.

 

Загінуўшыя мірныя жыхары, партызаны і падпольшчыкі

1.  Абрамчук Фёдар

2.  Дзягцярык Уладзімір Мікітавіч, загінуў у 1944 г.

3.  Крынка Мікалай Майсеевіч, расстраляны ў 1944, пахаваны ў Целяханах

4.  Купрыянчык Марта Аляксееўна, н.у 1910, расстраляна ў 1942

5.  Купрыянчык Грыгорый, загінуў у 1944

6.  Купрыянчык Міхаіл Міхайлавіч, н.у 1883, расстраляны ў 1944

7.  Купрыянчык Андрэй Адамавіч, расстраляны

8.  Макарскі Кузьма, расстраляны ў 1941

9.  Мялік Адам Адамавіч, расстраляны ў 1944

10.    Мялік Аляксей Адамавіч, расстраляны ў 1944

11.    Мялік Аляксей Аляксеевіч, растраляны ў 1941

12.    Мялік Антаніна, н.у. 1907, расстраляна ў 1943

 

сям’я

13.    Мялік Аўдоцця Аляксееўна, расстраляна ў 1944

14.    Мялік Наталля Аляксееўна, расстраляна ў 1944

15.    Мялік Павел Аляксеевіч, расстраляны ў 1944

16.    Мялік Уладзімір Паўлавіч, расстраляны ў 1944

 

17.    Мялік Зіновій Грыгор’евіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

сям’я

18.    Мялік Марыя Антонаўна, расстраляна ў 1943

19.    І яе двухтыднёвае дзіця

20.    Мялік Настасся, расстраляна ў 1943

 

сям’я

21.    Мялік Марыя Мікалаеўна, н.у 1910, расстраляна ў 1944

22.    Мялік Софія Васільеўна, н.у 1943, расстраляна ў 1944

 

23.    Мялік Міхаіл Адамавіч, нарадзіўся ў 1909, расстраляны ў 1943

 

сям’я (сёстры)

24.    Мялік Наталля Мікалаеўна загінула ў 1944

25.    Мялік Настасся Мікалаеўна загінула ў 1944

26.    Мялік Аўдоцця Мікалаеўна загінула ў 1944

 

27.    Мялік Рыгор Рыгоравіч, расстраляны ў 1944

28.    Мялік Уладзімір Мікалаевіч, расстраляны ў 1944, пахаваны ў Целяханах

29.    Мялік Якаў Сцяпанавіч

30.    Сліж Якаў Трафімавіч ?

31.    Струнеўскі Мікалай Яфімавіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

32.    Струнеўскі Пётр Андрэевіч, расстраляны

33.    Струнеўскі Грыгорый Лявонцьевіч, н.у. 1923, партызан, загінуў 4.06.1944, пахаваны ў Целяханах

34.    Ціханчук Апанас Сямёнавіч, н.у 1882, расстраляны ў 1941

35.    Ціханчук Васіль Сямёнавіч

36.    Ціханчук Ганна

37.    Ціханчук Міхаіл Васільевіч

38.    Юркевіч Васіль Туманавіч, расстраляны ў 1943

 

сям’я

39.    Юркевіч Дамініка Іванаўна, расстраляна ў

40.    Юркевіч Пётр Міхайлавіч, прапаў без вестак

 

41.    Юркевіч Фёдар Сямёнавіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

 

Загінуўшыя воіны

1.             Валчкевіч Фёдар Максімавіч, загінуў у 1945 на р. Одэр, Германія

2.             Гапонік Мікалай Сцяпанавіч, н.у 1924, загінуў у 1945 пад Берлінам, пахаваны ў в. Нойхандэрберг, Германія

3.             Калесніковіч Сяргей Іванавіч, памёр ад ран 15.03.1945, пахаваны ў г. Ворандзіт, Усх. Прусія

4.             Кот Аляксей Іванавіч, н.у 1914, прапаў без вестак у 1945

5.             Крынка Яфім Андрэевіч, н.у 1910, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Кюстрын, Германія

6.             Крынка Е.М. магчыма Крынка П.М. 1921 года нараджэння партызан пахаваны ў Целяханах 1921

7.             Купрыянчык Павел Якаўлевіч, н.у. 1918, загінуў ад ран 13.02.1945, пахаваны ў г. Кройцбург, Германія

8.             Купрыянчык Пётр Якаўлевіч

9.             Купрыянчык Пётр Мікалаевіч, загінуў у 1945

10.      Купрыянчык Фёдар Якаўлевіч, памёр ад ран 21.04.1945, пахаваны ў г. Дэбрэцэн, Венгрыя

11.      Купрыянчык Мікалай Мікалаевіч, загінуў у жніўні 1941

12.      Куратнік Мацвей Цімафеевіч, загінуў у крававіку 1945, пахаваны ў в. Мельнесдорф, Германія

13.      Ланец Аляксей Васільевіч, памёр ад ран 11.03.1945, пахаваны ў в. Галіц, Германія

14.      Макарскі Мікалай Платонавіч, памёр ад ран 30.01.1946 ў шпіталі г. Вязнікі, Расія

15.      Макарскі Платон Платонавіч, загінуў у кастрычніку 1944, пахаваны ў в. Гута, Польшча

16.      Макарскі Цімафей Кузьміч

17.      Мялік Мікалай Мікалаевіч

18.      Мялік Аляксей Міхайлавіч, 1924 года нараджэння, прапаў без вестак у кастрычніку 1944 (Магчыма Мялік Алекс, нарадзіўся 4 ліпня 1924, загінуў у плене 12.11.1944 у г. Дземмін, Германія) звесткі нямецкага архіва

19.      Мялік Міхаіл Васільевіч, н.у 1900, загінуў у 1945 у Польшчы

20.      Мялік Рыгор Іванавіч, н.у. 1927, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Хатвін, Венгрыя

21.      Мялік Рыгор Мікалаевіч, н.у. 1904, загінуў у снежні 1944 на р. Вісла, Польшча

22.      Мялік Рыгор Мікалевіч, н.у. 1923, загінуў у жніўні 1944 каля р. Вісла, Польшча магчыма гэта Мялік Р.М. 1904 г.н. апісаны вышэй

23.      Мялік Міхаіл Сяргеевіч  звесткі невядомы

24.      Мялік Іван Якаўлевіч, н.у. 1921, трапіў у плен у снежні 1944

25.      Мялік Уладзімір Якаўлевіч, загінуў у 1945

26.      Мялік Фёдар Васільевіч, н.у 1912, загінуў у 1944 ў Польшчы, пахаваны ў в. Бжэнцэ, Польшча

27.      Мялік Фёдар Максімавіч, загінуў у 1945, пахаваны ў г. Бжэсце, Польшча

28.      Мялік Фёдар, н.у. 1926, загінуў у плене ў 1943, Лейпцыг, Германія

29.      Сауцін Рыгор Рыгоравіч, н.у 1926, прапаў без вестак у лютым 1945

30.      Сауцін Уладзімір Сцяпанавіч, загінуў у красавіку 1945

31.      Струнеўскі Апанас Мікітавіч, н.у 1922, загінуў у студзені 1945, пахаваны ў в. Чанкі, Польшча

32.      Струнеўскі Мікалай Мікітавіч, н.у 1911, загінуў на р. Одэр, Германія

33.      Струнеўскі Уладзімір Мікалаевіч, н.у 1922, загінуў у 1945, Германія

34.      Струнеўскі Фёдар Мікалаевіч, загінуў у жніўні 1944

35.      Хамушка Аляксей Пятровіч, н.у 1925, прапаў без вестак

36.      Хоміч Павел Мікалаевіч, н.у 1923, загінуў 13.04.1945, пахаваны ў в. Ціфшофзэе, Германія

37.      Юркевіч Аляксей Фёдаравіч, н.у 1910, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Лебус, Германія

38.      Юркевіч Радзівон Фёдаравіч, н.у 1910, загінуў у 1945, пахаваны ў г. Нідэрзэе, Германія  МАГЧЫМА Юркевіч Радзівон Сямёнавіч апісаны ніжэй

39.      Юркевіч Радзівон Сямёнавіч, н.у. 1909, прапаў без вестак 2.01.1945 ў Германіі, жонка Юркевіч Таццяна Каленікаўна

 

Курсівам пазначаны воіны, пра якіх адсутнічаюць архіўныя матэрыялы у інтэрнэт-праекце “Мемарыял”. Адпаведна прыведзеныя ў кнізе “Памяць” звесткі пра гэтых людзей могуць быць недакладнымі.

Комментарии: 0 Просмотры: Группа: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ - STARONKI HISTORYI
ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ ДЫ КУЛЬТУРЫ / POMNIKI HISTORYI DY KULTURY
09 Февраля 2013

АГІНСКІ КАНАЛ / AHINSKI KANAL

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першай значнай штучнай воднай сістэмай стаў Агінскі канал, пабудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя. Але яшчэ ў XVII стагоддзі вядомы дзеяч ВКЛ князь Багуслаў Радзівіл меў намер пабудаваць водны шлях паміж Дняпром і Нёманам. У сваім звароце да нашчадкаў ён напісаў: “Калі б хто з нашчадкаў маіх хацеў бы пакінуць аб сабе памяць, то няхай завершыць або пачне тое, што я хацеў распачаць, а менавіта, Дняпро з Нёманам злучыць. Запэўніваю, што ён зрабіў бы справу якая мае права на памяць.” Але не самаму Багуславу Радзівілу, не яго нашчадкам не атрымалася распачаць будаўніцтва. Мінула стагоддзе, пакуль ідэя аб будаўніцтве канала зацікавіла будучага падстаросту пінскага Міхаіла Бутрымовіча. Менавіта ён быў аўтарам паршапачатковага праекта канала, які быў накіраваны ў Варшаву гетману ВКЛ Міхалу Казіміру Агінскаму. Праект зацікавіў гетмана і ў хуткім часе пачаліся далейшыя праектавальныя працы. М.К.Агінскі не толькі фінансаваў гэты грандыёзны праект, але і сам уносіў свае прапановы. Менавіта па пажаданню гетмана канал быў пракладзены праз мястэчка Целяханы і Вулькаўскае возера, хоць гэта і ўносіла значныя складанасці ў будаўніцтве і пры дальнейшай эксплуатацыі канала.

 

Само будаўніцтва пачалося ўжо ў 1765 г. на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага. Ён выдзеліў з сваёй казны 12 мілліёнаў злотых. Канал, што злучыў Шчару з прытокам Прыпяці – Ясельдай, капалі крыху больш як дзесяць гадоў выключна жыхары Слонімскага павету. Будаўнічымі працамі кіравала сястра гетмана Ганарата Агінская, якая вылучалася небывалай жорсткасцю да працоўных. Удзячны брат пабудаваў для яе на ўсходнім беразе канала непадалёк ад Целяхан палац і 4 паркі. У гонар сястры маёнтак быў названы Ганарацін. Даўжыня канала склала 55,5 км, 5 з якіх па возеры Выганашчанскае. Працягласць усёй воднай сістэмы ад вусця Ясельды да вусця Шчары – 324 кіламетры. Шырыня канала склала 18 м, а глыбіня каля 1 м. У сістэму канала ўваходзіла 2 возеры: Вулькаўскае і Выганашчанскае. Першае з іх выкарыстоўвалася для зімоўкі суднаў. У 1784 годзе адбылося урачыстае адкрыццё канала, на якім прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. А на сейме 1786 года Агінскі заявіў, што даруе Радзіме новы канал.

Так ажыццявілася задума М.К.Агінскага. Канал, як мост паміж двума вялікімі морамі – Балтыйскім і Чорным пачаў дзейнічаць, прыносячы тым самым небывалую карысць дажываўшай апошнія гады Рэчы Паспалітай. Першапачаткова канал называлі Вялікім, Пінскім, або Целяханскім і дзейнічалі на ім усяго два парты – Целяханы і Агінскі.

Пасля далучэння заходняй часткі Беларусі да Расеі афіцэрамі Генеральнага штаба былі праведзены інструментальныя здымкі, рэкагнасцыровачныя работы, прамерана глыбіня канала і вызначана яго прапускная здольнасьць. Да 1804 г. добраўпарадкаваньне было закончана і канал стаў поўнасцю суднаходным. Меў 10 шлюзаў. Па Агінскім канале пераважна сплаўлялі лес з палескіх пушчаў; плыты, перавозілі таксама збожжа, сыравіну на мануфактуры ў Целяханах.

Са з'яўленнем чыгуначных шляхоў значэнне Агінскага канала зменшылася. Але каналам працягваў карыстацца малы флот еўрапейскіх краінаў, аб чым сведчыць вялікая колькасьць здымкаў старога часу з Польшчы, Нямеччыны, Літвы і нават Галандыі. У гады 1-й сусветнай (1914—1918) і савецка-польскай (1920) войнаў канал апынуўся ў зоне актыўных вайсковых дзеянняў, што прывяло да разбурэньня гідратэхнічных збудаванняў. Але польскія ўлады, разумеючы велізарную значнасць канала для эканомікі краю, актыўна ўзяліся за аднаўленне воднай артэрыі. Навігацыя пачала наладжвацца з 1926 г., поўнасцю канал адноўлены ў 1928 г. Тады канал перажываў сваё другое нараджэнне. Зноў па каналу пачаўся лесасплаў, перавозка грузаў і пасажыраў.

З прыходам савецкай улады восенню 1939 года канал хутка пачаў страчваць свае пазіцыі. У 1939-м савецкая ўлада рэпрэсавала інжынераў, палякаў з паходжання, якія працавалі на канале. Савецкія малаадукаваныя «інжынеры» не змаглі арганізаваць належную і правільную эксплуатацыю канала, і гэта прывяло да заняпаду гідратэхнікі. Да 1941 г. канал выкарыстоўваўся для лесасплаву, эпізадычна — для суднаходства. У 2-ю Сусветную вайну шлюзы і плаціны былі часткова разбураны ці пашкоджаны. Пасля вайны савецкая улада мала была зацікаўлена ў аднаўленні канала. Спробы аднавіць канал у пасляваенны час ня мелі поспеху, у выніку рэчышча абмялела і стала зарастаць, канал страціў гаспадарчае значэнне.

А зусім абяскровіла канал татальная мэліярацыя. У 1960-я гады на канале Агінскага былі ўзарваныя ўсе шлюзы, акрамя апошняга 10, які і цяпер захаваўся ў працоўным стане і вось ужо больш 80 гадоў выконвае водарэгулявальную функцыю. Першыя работы па аднаўленню канала, пачатыя у пачатку 90-х былі прыпынены з-за недахопу сродкаў. З 2005 года пачынаецца новы этап па аднаўленню Агінскага канала.  

 

Комментарии: 0 Просмотры: Группа: МАТЭРЫЯЛЬНАЯ І ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА - MATERYJALNAJA I DUCHOŬNAJA SPADČYNA
ПАСЕЛІШЧЫ ЦЕЛЯХАНСКАГА КРАЮ СЁННЯ
08 Февраля 2013


ВУЛЬКА-ЦЕЛЯХАНСКАЯ / VULKA-CIELIACHANSKAJA 

Геаграфічнае становішча і прыродныя ўмовы

Вулька-Целяханская знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы на ўсходнім беразе Вулькаўскага возера і Агінскага канала. Мясцовасць раўнінная, пакрытая лясамі і зрэдку парушаецца невялікімі балотамі і пясчанымі ўзгоркамі.

Тапанімія

Назва вёскі паходзіць ад слова “Воля”. Менавіта так пачалі называць новы тып паселішчаў, якія ўзніклі ў Вялікім Княстве Літоўскім пасля правядзення зямельнай рэформы ў другой палове 16 стагоддзя. “Вулька” – апалячаны адпаведнік беларускага слова “Воля”. Нават сёння жыхары суседніх вёсак называюць вулькаўцаў менавіта воленцамі. Ну а дадатак “Целяханская” дазваляе вылучаць вёску сярод іншых Вулек і Волек, якіх мноства на Беларусі.



Гісторыя
Вулька-Целяханская ўзнікла як новы тып паселішчаў пасля прыняцця вядомай “Уставы на валокі” у 1557 годзе. Менавіта тады ў Вялікім Княстве Літоўскім па ініцыятыве каралевы Боны Сфорцы была праведзена зямельная рэформа, якая і паслужыла нагодай для ўзнікнення мноства новых паселішчаў. Ужо ў сярэдзіне 18 стагоддзя Вулька ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах як дастаткова вялікае паселішча. Належала яна тады Чартарыйскім а пазней вядомаму шляхецкаму роду Агінскім. З імем Міхала Казіміра Агінскага звязана будаўніцтва Агінскага канала, які спачатку называўся Вялікім каналам. У яго будаўніцтве ўдзельнічалі і жыхары Вулькі-Целяханскай. За часам царскай Расіі Вулька-Целяханская пераўтварылася ў вялікае паселішча. Тут былі мытня, хлебазапасны амбар, карчма, школа, лясніцтва, панская сядзіба. Належала Вулька ў той час панам Пуслоўскім. Падчас Першай Светавай вайны фронт з 1915 па 1918 год праходзіў праз Вульку-Целяханскау. Большасць жыхароў вёскі апынуліся ў бежанцах. Пасля вайны на месцы вёскі засталіся акопы, калючы дрот і бетонныя доты. З 1921 года Вулька-Целяханская апынулася ў складзе Польшчы і ўваходзіла ў Целяханскую вясковую гміну Косаўскага павета. За польскім часам была праведзена хутарызацыя, людзі атрымалі зямельныя надзелы і магчымасць развіваць гаспадарку. У вёсцы працавала крама, школа, лясніцтва. З 1939 года пачынаюцца самыя трагічныя старонкі ў жыцці вёскі. З прыходам савецкай улады дзесяткі жыхароў вёскі трапляюць пад рэпрэсіі. За час Вялікай айчыннай вайны вёска губляе больш 80 сваіх жыхароў. У 1944 годзе вёска была спалена нямецкімі карнікамі. Не лепшым становіцца жыццё вулькаўцаў і пасля вайны. Пачынаецца прымусовая калектывізацыя, аднаўляюцца рэпрэсіі, многія сем’і яшчэ доўга жылі ў зямлянках. За савецкім часам ў вёсцы будуюцца магазін, школа, клуб з бібліятэкай, аддзяленне сувязі, ФАП, лазня. На заходнім беразе Вулькаўскага возера будуюцца санаторый “Палессе” і піянерскі лагер. Аднак пры ўсім станоўчым, пад Целяханы передаецца частка вёскі з лясніцтвам і сядзібай Целяханскага лясгаса. Сёння ў вёска налічвае больш 225 падворкаў і каля 760 жыхароў.




Выдатныя мясціны
У Вульцы-Целяханскай можна агледзець выдатны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва другой паловы 18 стагоддзя – Агінскі канал, а таксама напаміны аб Першай Светавай вайне – бетонныя германскія доты. Выдатным месцам для адпачынку з’яўляецца Вулькаўскае возера. За 5 км на паўночны-ўсход ад вёскі расце 300-гадовая хвоя, вядомая як помнік прыроды “Новінская хвоя”.


ВЫГАНАШЧЫ / VYHANAŠČY
Геаграфічнае становішча і прыродныя ўмовы

Вёска Выганашчы знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Івацэвічы на Агінскім канале. Навакольная мясцовасць нізінная і моцна забалочаная. Сама ж вёска знаходзіцца на пясчанай выспе, якая прасціраецца ў шыротным накірунку. За 5 кіламетраў на поўнач ад вёскі знаходзіцца адно з самых вялікіх азёр Палесся – Выганашчанскае. Ўвогуле, прырода наваколля вёскі вылучаецца сваёй адметнасцю і некранутасцю. Выганашчанскі леса-балотны масіў – найбуйнейшы на Чарнаморска-Балтыйскім водападзеле ў Еўропе. Тут у адносна некранутым стане захаваліся тыповыя палескія ландшафты. Усё гэта стала падставай для арганізацыі тут ў 1968 годзе аднаго з першых на Беларусі заказнікаў, а таксама філіяла Белавежскай пушчы – леса-паляўнічай гаспадаркі.

Тапанімія

Назва “Выганашчы” згодна адной з самых распаўсюджаных версій паходзіць ад слова “выган” – тыпа сельскагаспадарчых угоддзяў, прызначаных для выпасу скаціны.



Гісторыя

Упершыню вёска Выганашчы ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1554 годзе пры апісанні Вядскай воласці ў Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў складзенай ў 1552–1555 гадах пінскім старастаю Станіславам Хвальчэўскім. У 1559 годзе Выганашчы зноў згадваюцца ў “Рэвізіі пушч і пераходаў звярыных у Вялікім Княстве Літоўскім”. У розны час вёска належала шляхецкім родам Кішкам, Чартарыйскім, Агінскім, Пуслоўскім. Больш-менш інтэнсіўнае развіццё вёскі пачалося з пачаткам будаўніцтва Міхалам Казімірам Агінскім судаходнага Вялікага канала. Тады ў Выганашчах была пабудавана драўляная ўніяцкая царква, сяляне атрымалі магчымасць асвойваць новыя заняткі, значна палепшыліся транспартныя магчымасці. Пазней Выганашчы аказаліся ў складзе Расійскай імперыі. Пераломным жа момантам у гісторыі вёскі можна лічыць Першую Светавую вайну. З 1915 па 1918 год праз Выганашчы праходзіла лінія фронта паміж германскімі і рускімі войскамі. У гэты час жыхары вёскі знаходзіліся ў бежанцах. Сама ж вёска была спалена і разбурана. Сёння напамінам аб тых часах з’яўляюцца акопы, бетонныя германскія бліндажы і доты, якія захаваліся як у навакольных лясах, так і ў самой вёсцы. Пасля далучэння зямель Заходняй Беларусі да Польшчы Выганашчы пачалі аднаўляцца і развівацца. Быў цалкам адноўлены і мадэрнізаваны Агінскі канал, праведзена хутарызацыя, што станоўча адбілася на жыцці сялян. З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР ў 1939 годзе пачаліся беспадстаўныя рэпрэсіі, прымусовая калектывізацыя, а ў 1941 годзе пачалася Вялікая айчынная вайна. За час вайны было забіта 33 мірныя жыхары, з фронту не вярнулася 46 вяскоўцаў – воінаў чырвонай арміі. За савецкім пасляваенным часам Выганашчы сталі цэнтрам калгаса і сельсавета. Тут быў арганізаваны філіял Белавежскай пушчы, Рэспубліканскі гідралагічны заказнік, Новінскае лясніцтва. У вёсцы былі пабудаваны дом культуры, дзіцячы садок, школа. У пачатку 2000-х адноўлена царква. Аднак у дэмаграфічным плане вёска аказалася ў заняпадзе. Так, калі ў 1939 годзе ў Выганашчах жыло больш 1600 жыхароў, то ў 2011 іх каля 640. Адбываецца інтэнсіўны адток маладога насельніцтва, ужо 2 гады запар у мясцовай школе няма першых класаў. Летам 2013-га плануецца ліквідацыя Выганашчанскага сельскага савета.



Выдатныя мясціны

Вёска Выганашчы цікавая тым, што знаходзіцца на Чарнаморска-Балтыйскім водападзеле. Тут можна назіраць па на Агінскім канале вада цячэ ў розных накірунках. У навакольных лясах і балотах сустракаюцца рэдкія для Беларусі і Еўропы віды жывёл і раслін: барадатая кугакаўка, вяртлявая чаротаўка, арлан белахвост, венерын чаравік сапраўдны, лілея кучаравая і іншыя. З гістарычных адметнасцяў можна назваць бетонныя германскія доты, што захаваліся сярод вёскі з часоў Першай Светавай вайны.

Выдатныя людзі

У вёсцы Выганашчы нарадзіўся беларускі грамадскі і палітычны дзеяч – Русакевіч Уладзімір Васільевіч. У розны час ён быў амбасадарам Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, міністрам інфармацыі Беларусі. З’яўляецца ганаровым доктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдатам ў майстры спорту СССР па вольнай барацьбе. Паходзіць з Выганашчаў і кандыдат біялагічных навук, дацэнт – Дзямянчык Віктар Трафімавіч – беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі.


БАБРОВІЧЫ / BABROVIČY

Геаграфічнае становішча і прыродныя ўмовы

Бабровічы знаходзяцца за 30 км на паўднёвы-ўсход ад горада Івацэвічы на паўднёвым беразе аднайменнага возера.

Тапанімія

Назва “Бабровічы” паходзіць ад назвы жывёлы “бабёр”.

Гісторыя

Вёска Бабровічы мае даўнюю, насычаную і, на жаль, трагічную гісторыю. У пісьмовых крыніцах вядома з 1401 года. На працягу стагоддзяў належала князям Алелькавічам, Фёдару Яраславічу, каралеве Боне Сфорцы, князям Лецкам, памешчыкам Пуслоўскім. З сярэдзіны 16-га стагоддзя Бабровічы вядомы Пятніцкай царквой, якая ў той час знаходзілася на выспе возера. Вядомыя яшчэ Бабровічы і тым, што тут служыў святаром беларускі пісьменнік, аўтар газеты “Наша Ніва”, рэдактар першай каталіцкай газеты “Беларус”, аўтар першай беларускай граматыкі – Баляслаў Пачопка. З 1926 года ён быў вікарыем Целяханскай уніяцкай парафіі з цэнтрам ў вёсцы Бабровічы. Тут ён займаўся рэлігійнай, асветніцкай, дабрачыннай, грамадскай дзейнасцю. У 1938 годзе ім была пабудавана новая ўніяукая царква ў Бабровічах. За савецкім часам цярпеў пераслед з боку саветаў. Памёр у 1940 годзе ў шпіталі ў Целяханах. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у Бабровічах ужо ў 1939 годзе быў арганізаваны калгас. Тады Бабровічы налічвалі больш 900 жыхароў і 140 хат. У 1942 годзе вёска была спалена разам з жыхарамі нямецкімі карнікамі падчас правядзення аперацыі “Балотная ліхаманка”. Пасля вайны вёска адрадзілася. Колькасць жыхароў дасягала нават 300 чалавек, у вёсцы працавалі васьмігадовая школа, клуб. Сёння ў вёсцы жыве каля 50 чалавек.

Выдатныя мясціны

Сёння Бабровічы становяцца цэнтрам аграэкатурызму. Тут дзейнічае прыватны этнаграфічны музей, стацыянар Інстытута меліярацыі НАН Беларусі.

Выдатныя людзі

У вёсцы Бабровічы жыве краязнаўца, пісьменнік Веніамін Бычкоўскі. Уласнымі сіламі ім будуецца каплічка, створаны этнаграфічны музей.






Комментарии: 0 Просмотры: Группа: ПАСЕЛІШЧЫ - PASIELIŠČY
БЛАКІТНЫ СКАРБ ЦЕЛЯХАНШЧЫНЫ / BLAKITNY SKARB CIELIACHANŠČYNY
08 Февраля 2013

Целяханскі край багаты азёрамі: вялікімі і малымі, глыбокімі і плыткімі, вядомымі і не зусім... Усяго на Целяханшчыне налічваецца 6 азёр (Выганаўскае, Бабровіцкае, Лунёва, Вулькаўскае, Сомінскае і Гуткінскае). Са штучных вадаёмаў вядомы вадасховішчы Аброва і Гошча, Гортальская сажалка да процьма дробных сажалак і копанак. Ніжэй пойдзе гаворка аб кожным з іх...

ВЫГАНАЎСКАЕ ВОЗЕРА / VYHANAŬSKAJE VOZIERA

Выганаўскае возера – самы буйны вадаём Івацэвіцкага раёна і адно з буйнейшых азёр на Палессі. Размешчана яно на паўночным усходзе раёна ў 5 кіламетрах на поўнач ад вёскі Выганашчы сярод  неабсяжжных тарфяных балот. Гэта плыткі вадаём тыпу возера-разліва. Катлавіна авальнай формы мае простыя і плаўныя абрысы, якія парушаюцца на паўночным  захадзе узбярэжжа вузкім залівам Нага глыбінёй у 1 метр. Даўжыня берагавой лініі складае 21 км. Плошча люстра 26 км². На ўсім працягу берагі нізкія (не вышэй 0,5 метраў), тарфяністыя, цяжкадаступныя, парослыя хмызняком, месцамі сплавінныя, зліваюцца з такімі ж нізкімі схіламі. Вадазбор возера мае плошчу 61,1 км² і ўяўляе сабою плоскую, нізінную, забалочаную раўніну, складзеную пяшчана-гліністымі і тарфяністымі адкладамі. Падводная частка катлавіны мае блюдцападобную форму. На большай яе частцы пераважаюць глыбіні 1-1,5 м; на захадзе і паўднёвым захадзе мноства мелей, ледзь пакрытых вадой. Усходняя частка адрозніваецца больш выраўненым рэльефам. Тут адзначана максімальная глыбіня возера – 2,5 метраў. Характарызуючы гідралагічны рэжым возера, першым чынам варта сказаць пра яго водападзельнае становішча становішча паміж басейнамі дзвюх рэк – Шчары і Ясельды. Асаблівасці гідралагічнага рэжыму складаюцца пад уздзеяннем штучнага рэгулявання ўзроўня з дапамогай плаціны на Агінскім канале. Увесну, падчас паводкі, плаціна на канале адкрываецца і ў возера паступае вада з ракі Шчары. Сцёк па канале ў раку Ясельду тым часам малаважны. Пасля мінання піка паводкі плаціну зноў зачыняюць да наступнай вясны.У гэты перыяд сцёк з возера адсутнічае, выдатак вады ідзе за кошт выпарэння. На паўночным усходзе ў возера ўпадае невялікая рачулка Кляцічна. Прыкметную ролю ў водным балансе яна мае толькі ў перыяд вяснавога разводдзя. 

У цэлым возера Выганашчанскае добра праточнае. Штучнае рэгуляванне ўзроўня спрыяе захаванню экасістэмы возера. Возера Выганашчанскае моцна зарастае. Каля 80 % плошчы ложа пакрыта воднай расліннасцю. Распаўсюджванне расліннасці некалькі стрымліваецца нізкай празрыстасцю. Вельмі шырокае развіццё атрымала сплавіна, якая пазарастала мячэўнікам, чаротам, трыснёгам. У асобных месцах яе шырыня дасягае 100-200 м, а магутнасць перавышае 0,5 метраў. Падчас моцных вятроў участкі сплавіны адрываюцца ад берага і ўтвараюць своеасаблівыя плывучыя астраўкі. Іхтыяфауна возера карасёво-ліневая. З 1953 года яно зарыбляецца срэбным карасём, за кошт якога рыбопрадуктыўнасць моцна павялічваецца. Акрамя карася ў возеры водзяцца шчупак, лінь, язь, лешч, акунь, плотка і іншыя рыбы. Сустракаюцца і ракі. Выганашчанскае возера размешчана ў сярэдзіне маланаселенага, з прычыны сваёй забалочанасці, раёна. Таму на яго рэжым не аказваюць уздзеянні рознага роду забруджвання воднай масы, уплыў чалавека адбіваецца галоўным чынам праз наступствы асушальнай меліярацыі навакольнай тэрыторыі. Сёння возера знаходзіцца ў складзе Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Выганашчанскае".

 

БАБРОВІЦКАЕ ВОЗЕРА / BABROVICKAJE VOZIERA

Другім па плошчы возерам Івацэвіцкага раёна з’яўляецца Бабровіцкае. Яно размешчана ў 10 кіламетрах на паўночны захад ад г.п. Целяханы. На поўдзень ад возера размешчана вёска Бабровічы. Бабровіцкае возера адносіцца да ліку неглыбокіх, але значных па плошчы азёр. (9,47 км2). Катлавіна мае форму, блізкую да трохкутніка, вяршыня якога накіравана на паўночны ўсход. У цэлым простыя і плыўныя абрысы берагавой лініі ўскладнены паўвостравам, якія ўдаецца ў возера на паўночным усходзе. Схілы катлавіны, як і берагі, амаль на ўсім працягу нізкія, няяўна выяўлены ў рэльефе, часта забалочаны і зліваюцца з берагамі. Агульны нізінны характар парушаецца з паўночна-усходняга берага, дзе ў возера выступае невялікі па плошчы паўвостраў, які ўзвышаецца на 12 метраў над урэзам вады. Уздоўж паўднёва-заходняга, заходняга і часткова паўночна-заходняга берага працягваецца берагавы вал, які месцамі дасягае вышыні 3 метраў. Падводная частка катлавіны мае выраўненную, амаль плоскую форму. На паўночным усходзе, блізк паўвострава, агульны плоскі характар рэльефу парушаецца карставай западзінай лейкападобнай формы з максімальнай глыбінёй 8 метраў. Некалькі паўночней западзіны адзначаецца невялікае ўзняцце дна, якое з’яўляецца падводным працягам паўвострава, які падзяляе возера на два залівы: вялікі, паўднёвы, завецца Губа, паўночны – Бярозаў. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 2-4 метры, на долю глыбінь больш 4 метраў даводзіцца ўсяго 8-10 % плошчы ложа.

Вадазбор возера складае 69,7 км², на 51 % заняты лесам і хмызняком, 48 % знаходзіцца пад балотамі і забалочанымі землямі. Рэльеф вадазбору аднастайны – плоская, забалочаная, нізінная раўніна, складзеная пяшчана-гліністымі і тарфяністымі адкладамі. На некаторых месцах сустракаюцца ўчасткі развяваемых пяскоў. Амаль уся паўночная палова вадазборнай плошчы занята шырокім балотам Пагоня. Па гэтым балоце праходзіць водападзел паміж азёрамі Бобровіцкае і Выганашчанскае. Яно пакрыта сеткай меліярацыйных каналаў, якія маюць сцёк у абодва азёры. У паўночнай частцы заліва Берозаў бярэ пачатак канал Дзявяты, праз які Бобровіцкае возера злучана з ракой Грыўдой – прытокам Шчары. Глыбіня канала ў месцы вытока з возера 1,3 м. У цэлым возера слабопраточнае. Іхтыяфауна возера карасевая. Падчас нагульнага перыяду падсаджваецца срэбны карась. У 1971 годзе яно зарыблялася сягалеткам пярэстага таўсталобіка і белага амура. Акрамя таго возера насяляюць лешч, шчупак, плотка, акунь. Возера Бобровіцкае некалькі больш падвяргаецца ўплыву антрапагеннага фактару, чым размешчанае побач Выганаўскае. Звязана гэта галоўным чынам з шырэйшым распаўсюджванне на яго вадазборы земляў, прыдатных для ўзворвання. Каля возера знаходзіцца вёска Бобровічы.  

 

ВОЗЕРА ЛУНЁВА / VOZIERA LUNJOVA

Возера Лунёва знаходзіцца ў 17 км на паўночны ўсход ад мястэчка Целяханы на крайнім паўночным усходзе раёна. Па возеры праходзіць мяжа паміж Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнамі. Па паходжанню Лунеўскае возера адносіцца да азёраў-разліваў. Пра што сведчыць яго нязначная глыбіня, знаходжанне ў моцна забалочанай мясцовасці. Плошча люстра возера складае 13 гектараў. Найбольшая даўжыня возера 400 метраў, шырыня – 350 метраў.

Глыбіня возера не перавышае 1,5 метраў. Берагі возера моцна забалочаны, сплавінныя месцамі  парослыя трыснягом. Знаходзіцца возера сярод альхова-бярозавага лесу. Возера слаба праточнае. Праз возера праходзіць моцна зарослы меліярацыйны канал.

 

ВУЛЬКАЎСКАЕ ВОЗЕРА / VULKAŬSKAJE VOZIERA

Вулькаўскае возера знаходзіцца на ўсход ад вёскі Вулька-Целяханская, або за 1 км на поўнач ад мястэчка Целяханы ў басейне ракі Ясельда. Гэты 3-ці па плошчы азёрны вадаём Івацэвіцкага раёна. Размешчана яно на плоскахвалістай водна-ледніковай раўніне з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі і лагчынамі. Катлавіна возера карставага паходжання, авальнай формы, выцягнута ў мерыдыянальным накірунку. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, пясчаныя, на поўначы тарфяністыя, пераважна пад хваёвым лесам і хмызняком, месцамі (на ўсходзе) разараныя. Берагі возера высокія, пясчаныя, парослая пераважна аерам, маннікам, месцамі трыснягом і чаратамі. Вузкая літаральная паласа складзена пяскамі, а глыбей залягаюць аліўкавыя сапрапелі і чорны глей.

З поўначы на поўдзень праз возера праходзіць Агінскі канал. З поўначы ў возера ўпадае яшчэ 3 невялікія, моцна зарослыя канавы, значэнне якіх у гідралагічным рэжыме возера выяўляецца толькі вясной. Плошча люстра возера каля 0,5 км2. Найбольшая даўжыня возера складае 1 км, а шырыня – каля 700 м. Даўжыня берагавой лініі каля 2,8 км. Найбольшая глыбіня возера каля 24 метраў. Па гэтаму паказчыку Вулькаўскае возера знаходзіцца на 2 месцы ў раёне і вобласці Сярэдняя глыбіня – 6 метраў. Аб’ём вады ў возеры – 3,12 млн. м3. Плошча вадазбору 145,9 км2. Вадазбор пераважна знаходзіцца пад лесам, невялікая яго частка забалочаная. Іхтыяфауна возера дастаткова разнастайная. Пераважаюць акунь, лешч, плотка, карась, шчупак, лінь. У возеры водзяцца ракі. На заходнім беразе размешчана зона адпачынку.

 

СОМІНСКАЕ ВОЗЕРА / SOMINSKAJE VOZIERA

Знаходзіцца каля вёскі Соміна (за 5 км на паўночны усход ад мястэчка Целяханы) Івацэвіцкага раёна ў басейне ракі Ясельда. Катлавіна Сомінскага возера карставага паходжання, мае авальную форму і выцягнута з паўначнага захаду на паўднёвы усход. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў пераважна пад хмызняком на паўночным захадзе возера разараныя. Катлавіна возера да глыбіні 10 метраў выслана пясчанымі або апясчаненымі адкладамі, глыбей – аліўкавымі і чорнымі сапрапелямі. Берагі нізкія, забалочаныя, на поўначы і поўдні не выражаны, на захадзе і ўсходзе палогія. Берагавая расліннасць прадстаўлена пераважна трыснягом (па ўсёй працягласці берагавой лініі).

Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 4 метраў.Плошча люстра возера складае 0,46 км2. Найбольшая глыбіня возера каля 33,5 м. Сомінскае возера самае глыбокае возера Брэсцкай вобласці і ўваходзіць у дзесятку самых глыбокіх азёр Беларусі. Плошча вадазбору возера 4,8 км2. Вадазбор забалочаны, пераважна заняты лесам і хмызнякамі, месцамі разараны.

 

ГУТКІНСКАЕ ВОЗЕРА / HUTKINSKAJE VOZIERA

Возера Гуткінскае знаходзіцца каля вёскі Гутка Івацэвіцкага раёна (9 км на ўсход ад мястэчка Целяханы). Катлавіна возера мае авальную форму і выцягнута з поўначы на поўдзень. Магчыма катлавіна мае карставае паходжанне. Паўночныя берагі возера высокія, паўднёвыя забалочаныя і парослыя хмызняком. Заходні бераг зарастае пераважна рагозам, а усходні трыснягом.

Плошча люстра возера складае 5 гектараў. Найбольшая даўжыня возера 290 метраў, шырыня – 270 метраў. Найбольшая глыбіня возера каля 3 метраў. Возера праточнае: з поўначы на поўдзень яго перасякае меліяратыўны канал.
падрыхтаваў Аляксандр Мялік
выкарыстанная літаратура
1. Блакітная кніга Беларусі. Энцыклапедыя.  Мінск, 1994
2. Блакітны скарб Беларусі. Энцыклапедыя.  Мінск, 2007
і ўласныя даследаванні...


Комментарии: 0 Просмотры: Группа: ПРЫРОДНАЕ БАГАЦЦЕ - PRYRODNAJE BAHAĆCIE
ВЯДОМЫЯ ЛЮДЗІ НА ЦЕЛЯХАНСКАЙ ЗЯМЛІ / VIADOMYJA LIUDZI NA CIELACHANSKAJ ZIAMLI
15 Сентября 2012

Імёны многіх вядомых людзей непасрэдна звязаны з Целяханшчынай. Міхал Агінскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Канстанцін Ракасоўскі , Леў Гумілёў, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і многія-многія іншыя. Гэтыя людзі наведвалі ў свой час нашы землі, пражывалі тут і тым самым пакінулі свой след. Пра іх чытайце ніжэй...

МІХАЛ КАЗІМІР АГІНСКІ / MICHAL KAZIMIR AHINSKI

Вялікі гетман літоўскі, мецэнат, кампазітар, пісьменнік,  прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду – усе гэтыя словы адносяцца да Міхала Казіміра Агінскага. Яго бацька, Юзаф, быў ваяводам трокскім, маці, Ганна — з роду магнатаў Вішнявецкіх. 3 1748 М.К. Агінскі — чашнік літоўскі, пісар вольны i генерал-маёр войск літоўскіх. У 1746 на сойме быў паслом ад Пінскага, у 1748 ад Старадубскага паветаў У 1753-61 падарожнічаў па Еўропе, быў у Дрэздэне, Вене, Парыжы. Ажаніўшыся з дачкою вялікага канцлера літоўскага М. Чартарыйскага, атрымаў Слонімскую эканомію. 3 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вялікі літоўскі. Пасля смерці караля Аўгуста III адзін з кандыдатаў у каралі Рэчы Паспалітай. У 1771 перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але яго трохтысячны атрад разбіў Сувораў пад вёскай Сталовічы (цяпер Баранавіцкі р-н). У выніку М.К. Агінскі быў вымушаны эмігрыраваць, а яго маёнткі ва ўсходняй Беларусі, ужо далучанай да Расіі ў 1772, былі канфіскаваны. Вярнуўся на радзіму ў 1774. Пабудаваў у Слоніме некалькі прамысловых прадпрыемстваў, друкарню, тэатр. Па сваёй ініцыятыве пачаў пракладваць Агінскі канал, які злучыў рэкі Ясельду са Шчарай i тым самым раку Нёман Балтыйскага басейна з ракой Прыпяць Чарнаморскага басейна.

 

Міхал Казімір Агінскі быў добра адукаваным i таленатавітым чалавекам, пісаў вершы, аповесці, маляваў, сачыняў музычныя творы, іграў на кларнеце, скрыпцы, арфе i клавікордах (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж. Віёці). Пры сваім двары ў Слоніме ў 1765 ён стварыў вядомыя на той час оперны тэатр i капэлу. Для падрыхтоўкі балетных артыстаў i музыкантаў з прыгонных арганізаваў школу. Яго лічаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» перадавых для свайго часу зборнікаў «Гістарычныя i маральныя аповесці» (1782), «Байкі i небайкі» (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з «Песень пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 года ў Слоніме». Выказвалася думка, што ў літаратурнай працы яму дапамагаў Ф.К. Хамінскі, аднак гэта меркаванне абвяргаюць сучасныя даследчыкі. Вядомы ён i як оперны кампазітар — аўтар пастаўленых на сцэне яго опер «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна пісаў з дапамогай Ф.Марыні), а таксама «Сілы свету», «Становішча саслоўяў» (1784). Пісаў таксама скрыпічныя п'есы. У 1778 адкрыў для сваіх прыгонных школу — «Дэпартамент балетных дзяцей», дзе акрамя танцаў дзяцей вучылі чытанню i пісьму.

У 1781 Міхал Казімір Агінскі прызначаны намеснікам Літоўскай правінцыі, у 1782 выехаў за мяжу, быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, потым у Англіі. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі. У 1793 адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы, выехаў у Вену, у 1795 прысягнуў на вернасць Кацярыне II. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе i памёр у 1800 годзе.

Міхал Казімір Агінскі і Целяханшчына

Не апошняе месца ў жыцці гетмана займала мястэчка Целяханы. Да 1761 года, пакуль Агінскі не стаў уласнікам Целяхан, гэта была фактычна звычайная вёска сярод неабсяжных балот. На свае сродкі ён будуе тракт Пінск-Слонім, які праходзіць праз Целяханы. Да 1784 года быў пабудаваны Агінскі канал. Так Целяханы аказаліся ў выгадных транспартных умовах. Тут з’яўляецца прыстань, сударамонтныя майстэрні, шматлікія мануфактуры. Такім чынам, дзякуючы М.К. Агінскаму Целяханы багацеюць на вачах. Агінскі будуе тут фаянсавы завод, Уніяцкую царкву, шыкоўны палац з паркам у маёнтку Ганарацін, што непадалёк ад Целяхан. Пазней у Целяханах з’яўляецца філіял Слонімскага тэатра – балетная школа. Агінскі быў заварожаны і прыгажосцю маляўнічага Вулькаўскага возера, акружанага тады векавымі хвоямі, з невялікай вёскай на самым беразе. Тут Агінскі хацеў пабудаваць яшчэ адзін палац у венецыянскім стылі. Задумы гетмана былі перакрэслены далучэннем беларускіх зямель да Расіі. Такім чынам, дзякуючы гетману Целяханы ператварыліся са звычайнай вёскі ў развітое і вядомае мястэчка. Тут развівалася прамысловасць, сельская гаспадарка і мастацтвы. І менавіта Целяханы прыцягвалі на Беларусь ужо старога і хворага Міхала Казіміра Агінскага, калі той жыў за мяжой на схіле свайго жыцця.

Жыццё Міхала Казіміра Агінскага было доўгім, насычаным і трагічным: дзяржаўная служба, шматлікія  падарожжы, наватарскія да таго часу ідэі, творчыя поспехі і выгнанне. М.К. Агінскі зрабіў многае для сваёй краіны. Толькі за будаўніцтва Агінскага канала яму яшчэ пры жыцці хацелі паставіць помнік у Віленскім замку!

 

 МІТРАФАН ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ / MITRAFAN DOŬNAR-ZAPOLSKI

Імя вядомага беларускага гісторыка і эканаміста, як стала вядома зусім нядаўна, звязана і з нашымі землямі..... 

У 2010 годзе ў Вільні пабачыў свет штогоднік антрапалагічнай гісторыі “Homo Historicus 2009” пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук А.Ф. Смаленчука. У зборніку змешчаны і такія малавядомыя раней матэрыялы як “Заметки из путешествия по Белоруссии” студэнта гістарычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Ўладзіміра Мітрафана Доўнар-Запольскага, якія ў 1890-1891 гадах друкаваліся на старонках “Виленского вестника”. Будучы славуты беларускі гісторык, этнограф і эканаміст падарожнічаў летам 1890 года па поўдні Мінскай губерні па прапанове Імператарскага маскоўскага таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Верагодна, руплівасць і здольнасці будучага вучонага атрымалі высокую ацэнку маскоўскіх калег, і менавіта таму студэнт 2-га курса атрымаў такую ганаровую прапанову.

Падарожныя нататкі, напісаныя на прыканцы 19 стагоддзя сёння заслугоўваюць асаблівай увагі. Мітрафан Доўнар-Запольскі здолеў у лёгкай і цікавай форме распавесці пра самыя розныя бакі жыцця паўночнай часткі Пінскага ўезда Мінскай губерні. У яго тэксце арганічна спалучаюцца паэтычныя замалёўкі прыроды Палесся, разважанні пра эканамічныя праблемы паўднёвага рэгіёна Мінскай губерні, эмацыйныя заўвагі пра наступствы п’янства, грунтоўныя гістарычныя нарысы асобных мясцін Беларусі, падрабязныя апісанні памешчыцкіх маёнткаў і сялянскіх гаспадарак, а таксама песні палешукоў, асаблівасці сямейных адносін беларускіх сялян, апісанні свят і многае-многае іншае.Ужо на першай старонцы нататкаў Мітрафан Доўнар-Запольскі піша, што для падарожжа ён выбраў найбольш цікавыя куточкі поўдня Беларусі сярод якіх і паўночная частка Пінскага ўезда Мінскай губерні. Па сёнешняму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню гэта сучасная Целяханшчына.

На Целяханшчыну Мітрафан Доўнар-Запольскі прыехаў у сярэдзіне лета 1890 года з Пінску праз Ставок і Парэчча. Целяханы ён апісвае як галоўнае з мястэчак паўночнай часткі Пінскага ўезда, якое знаходзілася на пясчанай выдме сярод неабсяжных балот на беразе Агінскага канала. Вылучаліся тагачасныя Целяханы мноствам розных устаноў, што ўвогуле было тады рэдкасцю для большасці беларускіх мястэчак: валасной управай, управай судаходнай дыстанцыі Агінскага канала, лякарняй з адзіным доктарам на палову ўсяго Пінскага ўезда, паштова-тэлеграфнай канторай, ссуда-ашчаднай касай і інш. Аднак, не гледзячы на гэта, Целяханы не з’яўляліся досыць вялікім мястэчкам. Тады яны былі на палову заселены габрэямі і мелі ўсяго каля 100 сялянскіх хат. Увогуле, Мітрафан Доўнар-Запольскі ў сваіх нататках звяртае ўвагу, што ў гэтых мясцінах як нідзе шмат было габрэяў. Яны з’яўляліся арандатарамі панскіх маёнткаў, займаліся гандлем, рамёствамі, за бясцэнак скуплялі ў сялян збожжа і рыбу. Адным словам, усё эканамічнае жыццё гэтых мясцін было пад кантролем габрэяў, што на думку аўтара насіла негатыўны характар. 

Мітрафан Доўнар-Запольскі ў сваіх нататках адзначае, што на поўнач ад Целяхан па Агінскаму каналу знаходзяцца найбольш цікавыя мясцовасці, якія павінны быць прыцягальнымі для падарожнікаў. У першую чаргу гэта вёскі Вулька (сучасная Вулька-Целяханская) і Выганошты (цяпер вёска Выганашчы), а таксама азёры пры гэтых вёсках. 

З апісанняў падарожніка Агінскі канал ў той час ужо ўяўляў мала цікавасці. У тыя гады канал летам моцна мялеў, так што плыты з цяжкасцю перамяшчаліся па яго ілістаму дну. Шырыня канала не перавышала 2 сажані, меў ён тарфяністыя берагі і быў прыгодны для перамяшчэння невялікіх судоў пераважна ў вясенні час.

Увагу Мітрафана Доўнар-Запольскага прыцягнула возера Вулькаўскае, якое моцна адрознівалася ад усіх палескіх азёр бачаных аўтарам раней. Праз возера праходзіў Агінскі канал, пагэтаму яно выкарыстоўвалася для перагону плытоў, зімоўкі суднаў. Возера тады мела круглую форму, а яго памеры ў дыяметры складалі каля вярсты. Асабліва вылучалася Вулькаўскае возера значнымі глыбінямі, што ўвогуле мала характэрна для азёр Палесся. Яшчэ больш цікавым для Мітрафана Доўнар-Запольскага здалося возера Выганоштскае (сёнешняя назва Выганашчанскае), якое знаходзілася ў 5-ці вярстах на поўнач ад вёскі Выганошты і таксама ўваходзіла ў сістэму Агінскага канала. Адно з самых вялікіх азёр Мінскай губерні, з поўначы на поўдзень мела 5 вёрст, а з захаду на ўсход 7–8. Тады возера было акружана непраходнымі балотамі на 5–15 вёрст, парослымі лазой і дробным лесам. Возера мела балоцістыя берагі, пакрытыя месцамі сялянскімі сенакосамі да якіх летам можна было пад’ехаць толькі на лодках. Падчас вясенняга разліву возера сваімі водамі залівала бліжэйшыя лясы і балоты на 20 вёрст і часам злучалася нават з Бабровіцкім возерам. Глыбіня ж возера летам не перавышала і 2 аршын. Затое возера мела ілаватае дно, так што апушчаны шэст нідзе не кранаў цвёрдага дна. Усё гэта рабіла возера асабліва небяспечным для судаходства пад час бураў. Здараліся выпадкі, што плыты, чакаючы спакойнага надвор’я, па некалькі дзён стаялі на якары пасярод возера, а малыя судны ўвогуле не маглі рухацца. Вылучалася возера тады багатай рыбай, якой у зімні час лавілі на некалькі тысяч рублёў. Тысячамі здабывалі тут і вадаплаўную птушку. Вялізнае значэнне Выганоштскае возера мела для Агінскага канала, паколькі жывіла яго ў летні час вадой. Для гэтага з паўднёвага боку возера была пабудавана плаціна для ўтрымання яго вод, а з поўначы 10-ты шлюз. Мітрафан Доўнар-Запольскі да возера пад’ехаў на конях, а там разам з плытагонамі з мястэчка Моталь на лодках дабраўся да 10-га шлюза, змог паплаваць і па Шчары. У падарожных нататках ён звяртае асаблівую ўвагу на некранутасць, дзікасць і велічнасць прыроды гэтых мясцін.

Галоўнай задачай падарожжа Мітрафана Доўнар-Запольскага было правядзенне этнаграфічных даследаванняў, якія заключаліся ў першую чаргу ў зборы фальклёру: казак, песень, прыказак пінчукоў. Тут, на Целяханшчыне, малады даследчак сутыкнуўся з неімавернымі цяжкасцямі пры зборы такога матэрыялу. Заключаліся яны ў першую чаргу ў тым, што мясцовыя сяляне ніякім чынам не хацелі ісці на кантакт. Для іх было незразумелым і нават падазроным, што нейкі незнаёмец хоча даведацца пра іх песні. Асабліва непрыступнымі былі мужчыны, якія не бачылі патрэбы проста так распавядаць інтэлегентнаму незнаёмцу свае песні, бо гэта мог быць які-небудзь чыноўнік ці яшчэ хто. Баяліся мужчыны таго, што распавёўшы свае песні ў іх могуць забраць зямлю, павялічыць падаткі або забраць у рэкруты. Такога пункту гледжання асабліва прытрымліваліся сталыя мужчыны пад уплывам якіх былі і маладыя хлопцы. У дадзеным выпадку не дапамагалі ні самыя падрабязныя тлумачэнні важнасці збору фальклёру, ні нават шчодрая выпіўка. За ўвесь час знаходжання на Целяханшчыне, Мітрафан Доўнар-Запольскі толькі ў вёсцы Выганошты сустрэў аднаго маладога хлопца, які праспяваў яму даволі шмат песень. Сваю рашучасць хлопец растлумачыў тым, што ўвосень яго забяраюць у рэкруты, так што баяцца няма чаго. Як ні дзіўна, баяліся патрапіць у салдаты нават і маладыя жанчыны, ад якіх таксама было цяжка што-небудзь атрымаць. Увогуле, аргумент, што маскалі могуць забраць у салдаты, быў галоўным сярод большасці насельніцтва Целяханскай воласці, каб не распавядаць песні, казкі, забабоны незнаёмцу.

Такім чынам, найбольшую колькасць фальклёрнага матэрыялу Мітрафану Доўнар-Запольскаму ўдалося сабраць ад старых жанчын. Старыя былі больш даверлівымі і пасля чаркі нават з радасцю і з асабістай цікавасцю напявалі свае песні, расказвалі казкі і замовы. Не баяліся яны ўжо і патрапіць у салдаты. За гадзіну-другую ад адной старой жанчыны можна было сабраць да 20–30 песень. У Целяханах нават знайшлася жанчына, якая распавяла больш за 100 песень за адзін дзень. Увогуле для целяханскіх жанчын было характэрна веданне і выкананне вялікай колькасці песень самай рознай тэматыкі. Мужчыны ж спявалі рэдка і ў асноўным пад час працы або выпіўкі. 

Як правіла, мясцовае насельніцтва спачатку дзялілася сур’ёзнымі, тужлівымі песнямі, а ўжо потым, увайшоўшы ў азарт, распавядала ўсё больш вясёлыя. Адзін раз так здарылася і ў мястэчку Целяханы, калі сяляне разышоўшыся выдалі шмат цікавых песень, сярод якіх было нямала і вясёлых. Пад вечар, адумаўшыся, сяляне прыбеглі да старасты з заявай, што яны адказваюцца ад сваіх вясёлых песень. Тлумачэннем было тое, што мясцовыя ўлады, даведаўшыся аб вясёлых песнях сялян, вырашаць, што ім жывецца вельмі добра. Увогуле падобных выпадкаў Мітрафан Доўнар-Запольскі апісвае даволі шмат.

Будучы вядомы гісторык не раз у сваіх нататках наводзіць на думку, што стагоддзе расійскай акупацыі негатыўна адбілася на пінчуках. Людзі сталі недаверлівымі, баязлівымі, цёмнымі. Доказам можа служыць і адна з самых распаўсюджаных ў той час сярод насельніцтва песень. Вось радкі з яе.

Вчора була Польша, / А теперь Россия. / Не заступыт сын за батьку, / А батька за сына. / Батька иде из касою, / А сын з бороной. / Стара маты / Уместе з дочкай / Жита жалы. / Жалы воны, жалы / Помогай им, Боже, / А свята неделенька / Скарай пана, Боже! / Ковала заузулька, / Ковала, ковала, / А паньщина, даромщина / Из двору утекала, / Утекала, утекала. / Аж горы траслиса, / А за ими пана-ляхи: / Панщино, вернысь до дому! / Не вернуся, не вернуся – / Бо нема до кого, / Було хлопей шановаты, / Як здоровье я свого! / Дзякуй Богу, дзякуй Богу, / Дзякуй той царыце, / Що укопала ту даромщину / На Прусской граныце.

(напісанне песні даецца ў арыгінале)

Асабліва негатыўнай з’явай было п’янства, якое шырока было распаўсюджана сярод сялян. Многія з іх любы працоўны дзень пачыналі з карчмы. Асабліва ўражвае выпадак апісаны ў вёсцы Выганошты. Пад час збору фальклёру Доўнар-Запольскі хацеў аддзякаваць чаявымі 13-гадовую дзяўчынку, якая праспявала яму некалькі песень. Валасны пісар, які суправаджаў падарожніка, сказаў, што лепшай падзякай для дзяўчынкі будзе чарка гарэлкі. Так і адбылося, дзяўчынка з задавальненнем асушыла добрую чарку. Падобныя выпадкі ў падарожных нататках апісваюцца не раз. Увогуле п’янства ў той час было галоўнай прычынай многіх бед пінчукоў. Варта адзначыць, што не менш цікава і захапляльна ў нататках Мітрафан Доўнар-Запольскі апісвае асаблівасці штодзённага жыця і побыт жыхароў Целяханшчыны, іх звычкі, вопратку, святы.Увогуле, тэкст “Заметок из путешествия по Белоруссии” – гэта своеасаблівае адкрыццё Беларусі. Мітрафан Доўнар-Запольскі “адкрываў” Беларусь не толькі для чытачоў адной з самых масавых газет тагачаснай Беларусі “Виленского вестника”. Пазней па выніках падарожжа была напісана і апублікавана ў аўтарытэтных выданнях не адна навукая праца. Для нас вельмі важна, што ў тэксце адчуваецца ўласнае аўтарскае захапленне нашым краем і яго жыхарамі. Бясспрэчна, што падарожжа лета 1890 года было важнай падзеяй для станаўлення Мітрафана Доўнар-Запольскага менавіта як беларускага навукоўца.


Комментарии: 0 Просмотры: Группа: ЛЮДЗІ - LJUDZI
СЫНЫ ЗЯМЛІ ЦЕЛЯХАНСКАЙ / SYNY ZIAMLI CIELIACHANSKAJ
15 Сентября 2012

На Целяханскай зямлі нарадзілася шмат цікавых людзей. Сярод іх вядомыя навукоўцы, грамадскія дзеячы, артысты  і нават аферысты, а таксама простыя але цікавыя людзі. Пра іх чытайце ў гэтым раздзеле...

 ЦЫРКУНОЎ УЛАДЗІМІР МАКСІМАВІЧ / CYRKUNOŬ ULADZIMIR MAKSIMAVIČ

Будучы вядомы вучоны нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў мястэчку Целяханы ў сям'і служачых, дзе і скончыў мясцовую школу. У 1979 годзе скончыў лекарскі факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.   У 1979-1981 гадах клінічны ардынатар на кафедры інфекцыйных хвароб.  У 1981-1988 гадах - асістэнт, а ў 1988-1990 - дацэнт.  З 1990 па 1998 год -  загадчык кафедры інфекцыйных захворванняў лекарскага факультэта. З 1998 года - загадчык кафедры  інфекцыйных захворванняў з курсам дзіцячых інфекцый Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

 Пад кіраўніцтвам Цыркунова У.М. у 1988 годзе  быў арганізаваны абласны, а ў 1993 годзе і   рэспубліканскі гепаталагічныя дыягнастычныя цэнтры. Цыркуноў У.М. з'яўляецца арганізатарам 8 міжнародных сімпозіумаў па гепаталогіі ў Гродна, Мінску, Львове, Варшаве. Арганізаваў навукова-педагагічную школу па гепаталогіі, пад яго кіраўніцтвам абаронена 7 кандыдацкіх дысертацый. З'яўляецца урачом вышэйшай катэгорыі, аўтар больш 500 навуковых прац, 7 вынаходніцтваў, звыш 70 рацыяналізатарскіх прапаноў, 3 канцэпцый, 3 новых уласцівасцей вядомых з'яў, 8 кніг накладам звыш 115 тысяч асобнікаў! У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Клініка-патагенетычныя аспекты і тэрапія віруснага гепатыта В у асоб, якія злоўжываюць алкаголем".  З'яўляецца лаўрэатам фонда Сораса (1995 год). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук і чалец Ню-Ёркскай акадэміі. 

 

КУПРЫЯНЧЫК ВАСІЛЬ ЮЛЬЯНАВІЧ / KUPRYIANČYK VASIL IULIANAVIČ 

У вёсцы Вулька-Целяханская жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны - Васіль Юльянавіч Купрыянчык. Яшчэ ў 2009 годзе, па  даручэнні кафедры культуралогіі Брэсцкага дзяржуніверсітэта, у Васіля Юльянавіча было ўзята інтэрв'ю, якое планавалася   надрукаваць ў кнізе, прысвечанай 65-годдзю Перамогі. Нажаль праект так і не ажжыццявіўся. Пагэтаму тэкст успамінаў Васіля Юльянавіча пра яго ваенныя гады  размяшчаецца на сайце

Мялик Александр Николаевич, 4-й курс географического факультета
Василий Юльянович КУПРИЯНЧИК,
д. Вулька-Телеханская Ивацевичский район.

Я родился 14 августа 1920 года в деревне Бобровичи. Позже мы жили здесь, в деревне Вулька-Телеханская. Мои родители, как и мои деды, работали на земле. Сначала я 6 классов учился в польской школе. Потом окончил курсы брокеров по лесу в Беловеже, это около Гайнувки в Польше. Но тогда и мы тоже жили в Польше. После курсов я работал на лесозаводе в Телеханах брокером по лесному делу. Здесь, дома, я и встретил начало войны.

Для себя самого я сразу решил, что нужно идти на фронт. Но мать меня не отпускала, и оставалось просто убегать из дома на войну. Вместе с моим товарищем, с которым я работал на лесозаводе в Телеханах, мы решили идти на фронт. Да, этот товарищ был из соседней деревни Выгонощи. На 3 день войны мы ушли на войну. Я даже не попрощался с мамой, с родными. Мне не хотелось, что бы она плакала. Точнее видеть, как мама будет плакать.

Уже повсюду была война. Поэтому нам пришлось пешком идти до города Барановичи. Там, под Барановичами, уже вовсю гудела немецкая канонада. Война пришла и туда. Поэтому нам пришлось идти дальше, искать своих, что бы попасть в армию. Тоже пешком мы пошли до Красной Слободы. Это теперь в Минской области. Нам хотелось быстрее попасть в армию. В Красной Слободе мы сразу начали искать военкомат, что бы записаться. Но и туда уже дошла война. Когда мы пришли в военкомат, он был разрушен. Особенно запомнился убитый офицер, который лежал прямо на земле. Везде было много людей. Самых разных. И никто не знал, что делать и как быть. Мы решили идти назад. Помню, по дороге встретили кого-то бойца. Возможно, он вышел из окружения или просто убегал подальше от войны, как это делали многие. Не знаю. Но он нам сказал, что нужно идти на юг, так как Минск уже занят. Так мы пошли опять пешком до Мозыря.

 В Мозыре мы сразу направились в военкомат и стали на учёт. Потом нас отправили работать на фанерный завод, дали квартиру, выписали каких-то денег на первое время. Всё это долго не продолжалось. Противник наступал, и мы отступали до Гомеля. В Гомеле я увидел страшную картину. На станции было много людей, которые собирались в эвакуацию. На путях стояло много эшелонов. Везде был сплошной хаос. Потом эту станцию, забитую простыми людьми, прямо на моих глазах, начали бомбить с самолётов. Тогда я во многом впервые понял, что такое война, какая она страшная, особенно для простых людей. В Гомеле позже мы всё-таки сели на поезд, который нас повёз на Украину.

Так я покинул Беларусь. Мы ехали до самого Ворошиловграда. Там уже началась уборка хлеба. Мы и работали, пока и туда не подошли немцы. Опять была эвакуация. Председатель колхоза сказал, что бы мы шли с ними. Он всегда говорил, что вы, хлопцы, молодые и ещё успеете повоевать. Эвакуация проходила быстро и как-то странно. Мы начали перегонять скот… Так, я вместе с этим колхозом, попал в Поволжье. Там я опять работал, пока меня не забрали в армию. Произошло это в октябре 1941 года. Я был очень доволен, что наконец-то попаду на фронт.

Такой долгий путь я проделал от родного дома, пока наконец-то попал в армию. Всегда я думал о доме, о каждом, кто там остался на оккупированной территории. Именно быстрей освободить свою родную землю мне и хотелось.

Повезли меня на Дальний Восток в город Благовещенск. Там меня с моим товарищем разделили. С тем, с которым я шёл от самого дома. Володю отправили учиться на офицера. Меня направили в школу младших командиров в Благовещенск. Здесь я учился всю зиму. Уже в январе 42-го принял военную присягу при 204 стрелковой дивизии. Всегда хотелось как можно быстрее попасть на фронт. Это произошло только летом 1942 года. Помню, как рано утром командир начал собирать нас на фронт. Даже то, что нас отправили под Сталинград меня не пугало. Я хотел воевать за свою землю.

Так я воевал под Сталинградом в качестве командира отделения в 78 гвардейской стрелковой дивизии. Полгода, пока мы не окружили немецкую группировку. Да, воевал я в 730 полку. Под Сталинградом, наверное, происходило самое страшное, что было на той войне. Бесконечные бои. Постоянно слышны взрывы. И день, и ночь, в любую погоду. Постоянно слышишь, что кого-то из твоих знакомых, друзей убили или ранили, кто-то пропал, а о ком-то ничего не известно. Да ещё думаешь о доме, о родных. Живы ли они.

Потом я попал на Курскую дугу. Там я был тяжело ранен. Помню, сначала убил двух немцев, а после этого получил тяжёлое ранение в правое бедро. Произошло это 5 июля 1944 года. Так я попал в госпиталь в Старый Оскол. Там мне сделали операцию и повезли дальше в Челябинск лечиться. В госпиталях я провёл 11 месяцев. После госпиталя меня отправили в железнодорожные войска дослуживать.

Да, всегда, где бы я не был на войне. И когда шёл пешком с дому, и когда был на фронте, в госпитале меня окружали хорошие люди. Особенно в госпитале моему выздоровлению во многом помогли хорошие люди, даже не лекарства, а хорошее отношение со стороны людей. Врачи, медсестрички, местные жители. Дай им Бог здоровья.

Участие в освобождении Беларуси я принимать не мог. Хотя принять участие в освобождении родного дома мне очень хотелось. Это была моя цель, обязанность. Именно это меня толкнуло уйти из дому, не попрощаться с матерью, убежать на фронт. Я не мог освобождать Беларусь. Дослуживал в глубокой России. Мы восстанавливали дороги, мосты. Ведь после войны всё было разрушено.

Помню как мне дали отпуск на 30 дней. Я поехал домой в Беларусь. Каким счастьем было увидеть родителей живыми. Деревня была сожжена, многие погибли, люди жили кто где. В землянках. Но самым большим счастьем было увидеть родные места и родных тебе людей. Отпуск прошёл быстро. Что такое 30 дней, да и на дорогу сколько ушло. Я опять поехал дослуживать в Россию.

На войне было много интересного. Звучит странно. Для меня всё было интересным. Но одновременно это интересное было иногда и очень ужасным, страшным. Я раньше, в детстве, и подумать не мог о таком, о том, что я это увижу. Своими глазами. Самым запоминающимся на всю мою жизнь было взятие немцев под Сталинградом. Представить трудно, 90 000 пленных. И их взяли мы, те, кто до последнего терпели поражение за поражением. Я хорошо помню те дни. Мы тогда себя почувствовали победителями. 90 000 – это вдохновило нас всех. Мы поверили в себя, в свои силы. Мы знали, что победим. Эти 90 000… Но какой ценой мы к ним пришли. Тот день я не забуду никогда. Особенно запомнились и события под Курском. Там я получил тяжёлое ранение в ногу. Это сильно изменило мою судьбу. Долгих 11 месяцев в госпитале. Навсегда запомнились операции, которые мне делали в Челябинске. Трудно вспоминать такое.

День победы я помню хорошо. Встретил я его в глубокой России, служил в железнодорожных войсках. Конечно, хотелось быть там, в Берлине, дойти до него. Об этом мечтал каждый солдат. Но ранение под Курском всё решило. Это день победы порохом пропах… Всегда вспоминаю эти слова. Было много радости. Война закончилась, немец побеждён. Каким был день победы? Порадовались и опять за работу. Всё же было разрушено. Как наши люди отмечают праздники. Там такого не разрешалось. Хотелось выпить, отметить как надо. Нельзя… Но все-таки этот день победы мы отметили, отметили так как это делают наши люди. А потом опять за работу.

Так закончилась война. Хоть и мы одержали победу, но ничего хорошего она никому не принесла. На войне я получил награды. Медаль «За оборону Сталинграда» в феврале 43-го, «За отвагу», «За победу над Германией», медаль «30 лет Советской Армии и флота» и другие. Получил некоторое признание и уважение среди людей как ветеран войны. Но я всегда точно уверен, что лучше бы той войны, как и всех других не было.

Только спустя 7 лет после начала войны я вернулся домой. Приехал в родную деревню Вульку-Телеханскую к родителям. Надо было думать, как дальше жить, что делать. Всё было сожжено, разрушено, люди в землянках. Некоторые ещё долго так жили. Но жизнь шла дальше, к лучшему. Устроился работать опять на лесозавод в Телеханы брокером по лесу. Работал там. Думал, как построить дом, как жить дальше. Помню, мне, как участнику войны выписали 30 кубов леса на строительство дома. Начал строиться. Жизнь потихоньку налаживалась.

Декабрь 2009 года

 

КРЫНКА АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ / KRYNKA ALIAKSANDR MIKALAIEVIČ

Нарадзіўся ў вёсцы Вулька-Целяханская 4 верасня 1975 года. Пасля сям'я жыла ў Расіі. Там, 29 лістапада 1993 года быў прызваны ва ўнутраныя войскі Пудзежскім РВК Рэспублікі Карэлія. Службу праходзіў у брыгадзе аператыўнага прызначэння МА УВ МУС Расіі. З 9 студзеня па 7 красавіка 1995 года прымаў удзел у спецыяльных аперацыях па раззбраенню незаконных узброенных груповак на тэрыторыі Паўночна-Каўказскага рэгіёну. 

7 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у баявой аперацыі ў раёне пасёлка Самашкі. Сяржант Крынка А.М. забяспечваў сувязь штурмавой групы са штабам. Загінуў падчас ліквідацыі абрыву сувязі. Баевікі знішчылі аўтамашыну ў якой знаходзіўся і А.М. Крынка. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку, узнагароджаны ордэнам Мужнасці пасмяротна. 

 

 «Орденом Мужества награждаются граждане за самоотверженность, мужество и отвагу, проявленные при спасении людей, охране общественного порядка, в борьбе с преступностью, во время стихийных бедствий, пожаров, катастроф и других чрезвычайных обстоятельств, а также за смелые и решительные действия, совершенные при исполнении воинского, гражданского или служебного долга в условиях, сопряжённых с риском для жизни».

Загадам МУС Расіі  № 550 ад 22 жніўня 1997 года залічаны навечна ў спіс асабістага складу вайсковой часткі 3641 Маскоўскай акругі УВ МУС Расіі.

 

 

СІРАТА СТАНІСЛАЎ МІКАЛАЕВІЧ / SIRATA STANISLAŬ MIKALAIEVIČ

У вёсцы Вулька-Целяханская знаходзіцца самая багатая і можна сказаць адзіная калекцыя этыкетак Пінскай запалкавай фабрыкі. Яе збіральнік і ўладальнік Станіслаў Мікалаевіч Сірата. Нарадзіўся ён 15 верасня 1936 года на Луганшчыне (Украіна) ў пасёлку Троіцкае. З 2-гадовага ўзросту выхоўваўся ў сям’і дзеда. Пасля 7-мі класаў працягнуў навучанне ў школе ФЗО (рус) (па-беларуску ФЗН – фабрычна завадскога навучання). Там, у 1952 годзе ён атрымаў прафесію праходчыка вугальнага камбайна. Аднак на радзіме па атрыманай спецыяльнасці папрацаваць не атрымалася, паколькі на той момант Станіславу Мікалаевічу яшчэ не было 16 гадоў. У 1953 годзе па камасамольскай пуцёўцы паехаў на Далёкі Усход. З 1953 па 1955 год працаваў там па раней атрыманай спецыяльнасці ў шахце. У 1955 годзе быў прызваны на службу ў армію ў горад Талін Эстонскай ССР. Адтуль быў накіраваны ў 1-шы вучэбны атрад ваенна-марскога флота ў горад Пінск.

Сірата С.М. разам са сваёй жонкай Л.Ф. Юркевіч 

На працягу 1955-1961 года праходзіў службу ў арміі. За гэты час скончыў Саратаўскую ваенную вучэльню па спецыяльнасці хімік. Пасля службы ў арміі застаўся ў горадзе Пінску, дзе з 1961 па 1967 год працаваў ў школе грамадзянскай абароны выкладчыкам. На працягу 1967-1992 года Станіслаў Мікалаевіч працуе ў апараце Галоўнага ўпраўлення па меліярацыі зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. З 1992 года на пенсіі. 

У Станіслава Мікалаевіча Сіраты даволі шмат захапленняў. Па-першае ён вядомы рыбак а разам з тым і аматар прыроды. Галоўнае ж яго захапленне – філуменія.

 самаробныя рабалоўныя снасці

 

Сёння многім, асабліва маладому пакаленню, слова філуменія можа падацца незразумелым і нават падазроным. У 60-70-я гады мінулага стагоддзя гэтай справай займаліся тысячы хлопчыкаў, дзяўчынак і дарослых людзей ўсяго Савецкага Саюза. Філуменія – гэта калекцыянаванне карабкоў ці эцікетак ад запалак.Падчас знаходжання на Далёкім Усходзе Станіслаў Мікалаевіч заўважыў у японскіх маракоў прыгожыя карабкі, на якіх быў паказаны раслінны і жывёльны свет Японіі. Японскія запалкавыя карабкі так спадабаліся Станіславу Мікалаевічу, што ён пачаў выменьваць іх на папяросы “Шахцёрскія”. Так у яго сабралася каля 300 японскіх карабкоў.

 першыя карабкі Пінскай запалкавай фабрыкі (арыгіналы 19 - пачатку 20-га стагоддзяў)

Апынуўшыся ў беларускім горадзе Пінску, дзе ўжо шмат гадоў працавала запалкавая фабрыка грэхам было б не заняцца філуменіяй і далей. Менавіта тады Станіслаў Мікалаевіч паставіў перад сабой мэту сабраць калекцыю ўсіх этыкетак, якія выпускаліся Пінскай запалкавай фабрыкай пачынаючы ад яе заснавання – 1882 года. Справы пайшлі паспяхова. Новая калекцыя расла на вачах. Дапамагалі як знаёмствы з працоўнымі фабрыкі, так і тыя ж самыя японскія карабкі. Яны, з-за сваіх высокіх мастацкіх якасцей вельмі дорага цаніліся, і іх удалося выменяць на многія пінскія эцікеткі. Не раз даводзілася адззіраць этыкеткі ад старых чумаданаў, або збіраць карабкі на гарышчых старых хат Пінска. Многія этыкеткі давялося і купляць, нават за амерыканскія даляры, што для 70-х гадоў  даволі рызыроўна. Апантанасць ідэяй філуменіі дазволіла за 37 год сабраць каля 2500 этыкетак Пінскай запалкавай фабрыкі. На сёнешні дзень ў калекцыі Станіслава Мікалаевіча больш чым 3500 этыкетак – на гэта пайшло амаль 60 гадоў жыцця.

 Варта адзначыць, што калекцыя сабраная Станіславам Мікалаевічам адзіная не толькі на Беларусі але і ў Свеце. Нідзе больш нельга знайсці поўнага сабрання ўсіх этыкетак, якія выпусціла Пінская запалкавая фабрыка за 130 гадоў свайго існавання. Пры гэтым калекцыя Станіслава Мікалаевіча не ляжыць мёртвым грузам. Яна сабрана не столькі для самога сябе столькі для людзей. Станіслаў Мікалаевіч рэгулярна друкуе ў сродках масавай інфармацыі артыкулы пра сваю калекцыю. Нібы ў Меку едуць да яго журналісты самых розных газет і часопісаў. Не раз даводзілася Станіславу Мікалаевічу рабіць розныя выставы і чытаць лекцыі прысвечаныя цікавай, але нажаль сёння амаль забытай справе – філуменіі.

  

ХОМІЧ ПЁТР ІВАНАВІЧ / CHOMIČ PIOTR IVANAVIČ

Пётр Іванавіч Хоміч нарадзіўся ў мястэчку Целяханы ў 1920 годзе ў шматдзетнай сям'і. тут ён скончыў 7 класаў польскай школы.  Пасля з дапамогай арганіста мясцлвага касцёла навучыўся іграць на карнэце і кларнэце, што потым дазволіла іграць ў духавым аркестры. працавацб пачаў слесарам ў механічных майстэрнях пана Пуслоўскага з 14 гадоў. Потым служыў у Польскай арміі да 1939 года.  

У 1943 годзе разам з сям'ёй працаваў ў Верхняй Сілезіі кавалём на кавальска-прэсавым заводзе горада Лабанд. У студзегі 1945 года ў Чырвонай Арміі.  Пасоя вайны вярнуўся ў Целяханы, дзе працаваў на мясцовых прадпрыемствах то слесарам і кавалём, то токарам і трактарыстам. З 1953 года - галоўны механік Галоўмінбуда, а потым і Целяханскага Райпрамкамбіната. Пасля прызначаны галоўнам інжынерам Целяханскага ДАК. З 1963 года загадчык Целяханскага філіяла Івацэвіцкага РА "Сельгастэхніка". Пасля жыў у Брэсце, з 1980 года пенсіянер.

 вокладка кнігі Пятра Хоміча

Пётр Іванавіч Хоміч шмат часу надаваў рацыяналізатарскай працы. быў занесены на рэспубліканскую дошку гонару лепшых рацыяналізатараў БССР. неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі і прэміямі. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчынай вайны ІІ ступені і некалькімі медалямі.  Адным з захапленняў Пятра Хоміча была літаратура. Ім напісана некалькі апавяданняў і мноства вершаў. У 2005 годзе быў выдадзены зборнік вершаў "Берёзовая роща". У 2006 годзе надрукавана аповесць «Рожденный дважды». Ім напісана аўтабіяграфічны раман «В тылу врага и его логове».

 

 

КВАШЭВІЧ ІГАР МІХАЙЛАВІЧ / KVAŠIEVIČ IHAR MICHAJLAVIČ

Ігар Міхайлавіч Квашэвіч - лаурэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, лаўрэат спецыяльнага фонда прэзідэнта Беларусі, пераможца Вышэйшай лігі мэтраў сусветнага акардэона. 

 Нарадзіўся 30 чэрвеня 1979 года ў мястэчку Целяханы. Маці - фельчар хуткаў дапамогі мясцовай лякарні, бацька - эканаміст. У 1994 годзе скончыў мясцовую музычную школу з адзнакай (клас выкладчыка Протас А.Г.) У 1998 годзе скончыў Баранавіцую музычную вучэльню, а ў 2003 Беларускую Дяржаўную Акадэмію мастацтваў (клас заслужанага артыста Беларусі, прафесара Сеўрукова М.І.)

 У 2004 годзе скончыў і магістратуру вэшэйназванай ВНУ. за час вучобы праявіў сябе як яркі, віртуозны выканаўца. Шматразова атрымоўваў перамогі на самых розных конкурсах: 

-IV Міжнародны клнкурс выканаўцаў на народных інструментах «Кубак Поўначы», горад Чарапавец, 2000 г. - 3-я прэмія;

-Кока, горад Кішынёў, 2000 г. - 1-я прэмія;

-III Міжнародны конкурс баяністаў і акардыяністаў, Масква, 2000 г. – 3-я прэмія і дыплом лепшага замежнага ўдзельніка;

-Першы Усерасійскі конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Жамчужына Кубані», горад Краснадар, 2002 г. – 1-я прэмія;

-I Міжнародны конкурс імя Жыновіча, Мінск, 2002 г. – 1-я прэмія;

У 2004 годзе перамог на XXXXI Міжнародным конкурсе ў Клінгентале. У красавіку 2006 года стаў першым беларускім акардыяністам, які ўвайшоў у Вышэйшую лігу мэтраў Сусветнага акардэона. На конкурсе «ACCOHOLIDAY» у катэгорыі «класіка» стаў лаўрэатам 2-й прэміі. У красавіку  2009 года на IV конкурсе «ACCOHOLIDAY» у Кіеве стўл лаўрэатам 1-й прэміі ў катэгораі «Эстрада».

 З 2003-2010 гг. – саліст Белдзяржфілармоніі. Удзельнік больш  250 концэртаў ў Беларусі, Украіне, Літве, Расіі, Польшчы. З 2009 года з'яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і кіраўніком ансамбля народнай песні «Каханачка».

 

 

 

 

Комментарии: 8 Просмотры: Группа: ЛЮДЗІ - LJUDZI
ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА / PERŠAJA SUSVETNAJA VAJNA
26 Февраля 2012

МАГІЛА НЕВЯДОМАГА САЛДАТА / MAHILA NEVIADOMAHA SALDATA
! АБНОЎЛЕНА !
 

Хутка пройдзе 100 год з таго часу як пачалася Першая сусветная вайна, якая нямала слядоў пакінула на тэрыторыі Целяханшчыны. Амаль на кожным кроку сустракаюцца астаткі дотаў, акопаў, у зямлі яшчэ шмат гільзаў, патронаў ды іншых артэфактаў. Мы прывыклі не звяртаць на гэтыя "дробязі" ўвагі, паколькі прызвычаіліся да ўсяго гэтага з ранняга дзяцінства. Сёння асабліва важна захаваць усе напаміны звязаныя з Першай сусветнай вайной - неад'емнай часткай нашай гісторыі. Мясцовыя ўлады Івацэвіцкага раёна пакуль гэтага не ўсвядомілі, але сіламі грамадзскасці ўжо робяцца першыя крокі.

 крыж на магіле невядомага салдата

Зусім нядаўна была здзейснена паспяховая спроба па пошуку даўно забытай магілы рускага салдата ў ваколіцах вёскі Вулька-Целяханская. Калісці гэтае пахаванне было вядома мясцовым жыхарам.  Але на фоне савецкага патрыятызму і "дзякуючы" часу пахаванне было забыта. Па ініцыятыве старасты вёскі Вулька-Целяханская Лідзіі Фёдараўны Юркевіч і з дапамогай мясцовых старажылаў магіла рускага салдата была знойдзена. Летам 2011 года пры дапамозе Целяханскага лясгаса на магіле быў устаноўлены драўляны крыж, а зусім нядаўна і шыльда на якой месціцца надпіс: “Тут пахаваны НЕВЯДОМЫ рускі салдат Першай сусветнай вайны”.

 шыльда на крыжу

Так быў вернуты з небыцця яшчэ адзін напамін аб далёкай вайне.


Вышэй апісаная гісторыя атрымала працяг...

2014 год адметны і тым, што 100 гадоў назад пачалася Першая сусветная вайна, якая змяніла лёс і нашай мясцовасці. З нагоды гэтай падзеі, а таксама ўлічваючы тое, што раней пастаўлены драўляны крыж ужо моцна састарэў, жыхарамі Вулькі-Целяханскай быў усталяваны новы металічны крыж на магіле невядомага салдата рускай арміі. 
Арганізацыйнымі працамі і ў гэты раз занялася стараста вёскі Лідзія Фёдараўна Юркевіч. Пад яе кіраўніцтвам мясцовым майстрам Васілём Міхайлавічам Мялікам быў выраблены новы металічны крыж. У рытуальнай майстэрні была набыта  металічная шыльда з надпісам "Здесь покоится прах неизвестного русского солдата Первой мировой войны 1914-1918". 



Новы металічны крыж не адно дзесяцігоддзе будзе напамінаць мясцовым жыхарам аб далёкай і мала вядомай нам вайне.
Чытачам гэтага артыкула хочацца дадаць, што ў хуткім часе могуць стаць вядомымі новыя звесткі аб магіле невядомага салдата. Справа ў тым, што на магіле ўстаноўлены праваслаўны крыж а шыльда нагадвае аб захаваным тут рускім салдаце. Тое, што гэта салдат рускай арміі сумнення не выклікае, паколькі магіла знаходзіцца на рускім баку былога фронта. Аднак нам вядома, што ў царскай арміі ваявалі людзі розных нацыянальнасцей і рэлігій. Не выключана, што ў магіле можа быць захаваны не толькі праваслаўны (што больш за ўсё верагодна) але і католік, мусульманін, ці пратэстант.  Хочацца спадзявацца, што знойдуцца зацікаўленыя асобы з грамадскіх аб'яднанняў ці пошукавых клубаў, якімі на магіле невядомага салдата будуць праведзены навуковыя і санкцыянаваныя раскопкі. Толькі раскопкі дапамогуць даведацца больш аб пахаванні і ў тым ліку пацвердзіць мэтазгоднасць устаноўленага праваслаўнага крыжа.
У любым выпадку важна, што магіла салдата не забыта і вернута з небыцця. І хоць часцей яе пакуль будуць бачыць паляўнічыя ды грыбнікі (бо магіла знаходзіцца ў дастаткова глухім лесе), можа калісці і да магілы будзе пракладзена турыстачная сцежка.

Аляксандр Мялік


 



 


Комментарии: 0 Просмотры: Группа: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ - STARONKI HISTORYI
ФАЛЬКЛОР / FALKLOR
26 Января 2012

НАРОДНАЯ ПЕСНЯ / NARODNAYA PESNIA 

ІЗ-ЗА ЛЕСУ-ГАЮ ВЕЦЕР ПАВЕВАЕ / IZ-ZA LIESU-HAJU VECIER РAVIEVAIE

Із-за лесу-гаю вецер павевае

Новую крыніцу вада прыбувае

Вода прыбувае вада лугавая

Каму ж я астанусь така маладая

Ой пі рэкруточку ваду луговую

Забудзь рэкруточку мяне маладую

Я й не буду піці ваду лугавую

Не магу забыці цябе маладую

Ой скажы мне маці, дзе тэрэм ламаці

Ой скажы мне маці, дзе шчасце шукаці

Ой не трэба, доню, тэрэму ламаці

Шчасце прыйдзе самэ не трэба шукаці

запісана ў жніўні 2010 года ад Мялік Вольгі Аляксееўны 1929 года нараджэння жыхаркі вёскі Вулька-Целяханская

Комментарии: 6 Просмотры: Группа: МАТЭРЫЯЛЬНАЯ І ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА - MATERYJALNAJA I DUCHOŬNAJA SPADČYNA