Сделать свой сайт бесплатно

Реклама

Создай свой сайт в 3 клика и начни зарабатывать уже сегодня.

@ADVMAKER@
Группы страниц  Страницы
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА / VIALIKAJA AJČYNNAJA VAJNA
09 Февраля 2013

Спіс складзены Л.Ф. Юркевіч і А.М. Мялікам паводле Гісторыка дакументальнай хронікі “Памяць: Івацэвіцкі раён”, матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Мемарыял” і архіўных звестак.

 

Загінуўшыя мірныя жыхары, партызаны і падпольшчыкі

1.  Абрамчук Фёдар

2.  Дзягцярык Уладзімір Мікітавіч, загінуў у 1944 г.

3.  Крынка Мікалай Майсеевіч, расстраляны ў 1944, пахаваны ў Целяханах

4.  Купрыянчык Марта Аляксееўна, н.у 1910, расстраляна ў 1942

5.  Купрыянчык Грыгорый, загінуў у 1944

6.  Купрыянчык Міхаіл Міхайлавіч, н.у 1883, расстраляны ў 1944

7.  Купрыянчык Андрэй Адамавіч, расстраляны

8.  Макарскі Кузьма, расстраляны ў 1941

9.  Мялік Адам Адамавіч, расстраляны ў 1944

10.    Мялік Аляксей Адамавіч, расстраляны ў 1944

11.    Мялік Аляксей Аляксеевіч, растраляны ў 1941

12.    Мялік Антаніна, н.у. 1907, расстраляна ў 1943

 

сям’я

13.    Мялік Аўдоцця Аляксееўна, расстраляна ў 1944

14.    Мялік Наталля Аляксееўна, расстраляна ў 1944

15.    Мялік Павел Аляксеевіч, расстраляны ў 1944

16.    Мялік Уладзімір Паўлавіч, расстраляны ў 1944

 

17.    Мялік Зіновій Грыгор’евіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

сям’я

18.    Мялік Марыя Антонаўна, расстраляна ў 1943

19.    І яе двухтыднёвае дзіця

20.    Мялік Настасся, расстраляна ў 1943

 

сям’я

21.    Мялік Марыя Мікалаеўна, н.у 1910, расстраляна ў 1944

22.    Мялік Софія Васільеўна, н.у 1943, расстраляна ў 1944

 

23.    Мялік Міхаіл Адамавіч, нарадзіўся ў 1909, расстраляны ў 1943

 

сям’я (сёстры)

24.    Мялік Наталля Мікалаеўна загінула ў 1944

25.    Мялік Настасся Мікалаеўна загінула ў 1944

26.    Мялік Аўдоцця Мікалаеўна загінула ў 1944

 

27.    Мялік Рыгор Рыгоравіч, расстраляны ў 1944

28.    Мялік Уладзімір Мікалаевіч, расстраляны ў 1944, пахаваны ў Целяханах

29.    Мялік Якаў Сцяпанавіч

30.    Сліж Якаў Трафімавіч ?

31.    Струнеўскі Мікалай Яфімавіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

32.    Струнеўскі Пётр Андрэевіч, расстраляны

33.    Струнеўскі Грыгорый Лявонцьевіч, н.у. 1923, партызан, загінуў 4.06.1944, пахаваны ў Целяханах

34.    Ціханчук Апанас Сямёнавіч, н.у 1882, расстраляны ў 1941

35.    Ціханчук Васіль Сямёнавіч

36.    Ціханчук Ганна

37.    Ціханчук Міхаіл Васільевіч

38.    Юркевіч Васіль Туманавіч, расстраляны ў 1943

 

сям’я

39.    Юркевіч Дамініка Іванаўна, расстраляна ў

40.    Юркевіч Пётр Міхайлавіч, прапаў без вестак

 

41.    Юркевіч Фёдар Сямёнавіч, расстраляны ў 1941, пахаваны ў Целяханах

 

Загінуўшыя воіны

1.             Валчкевіч Фёдар Максімавіч, загінуў у 1945 на р. Одэр, Германія

2.             Гапонік Мікалай Сцяпанавіч, н.у 1924, загінуў у 1945 пад Берлінам, пахаваны ў в. Нойхандэрберг, Германія

3.             Калесніковіч Сяргей Іванавіч, памёр ад ран 15.03.1945, пахаваны ў г. Ворандзіт, Усх. Прусія

4.             Кот Аляксей Іванавіч, н.у 1914, прапаў без вестак у 1945

5.             Крынка Яфім Андрэевіч, н.у 1910, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Кюстрын, Германія

6.             Крынка Е.М. магчыма Крынка П.М. 1921 года нараджэння партызан пахаваны ў Целяханах 1921

7.             Купрыянчык Павел Якаўлевіч, н.у. 1918, загінуў ад ран 13.02.1945, пахаваны ў г. Кройцбург, Германія

8.             Купрыянчык Пётр Якаўлевіч

9.             Купрыянчык Пётр Мікалаевіч, загінуў у 1945

10.      Купрыянчык Фёдар Якаўлевіч, памёр ад ран 21.04.1945, пахаваны ў г. Дэбрэцэн, Венгрыя

11.      Купрыянчык Мікалай Мікалаевіч, загінуў у жніўні 1941

12.      Куратнік Мацвей Цімафеевіч, загінуў у крававіку 1945, пахаваны ў в. Мельнесдорф, Германія

13.      Ланец Аляксей Васільевіч, памёр ад ран 11.03.1945, пахаваны ў в. Галіц, Германія

14.      Макарскі Мікалай Платонавіч, памёр ад ран 30.01.1946 ў шпіталі г. Вязнікі, Расія

15.      Макарскі Платон Платонавіч, загінуў у кастрычніку 1944, пахаваны ў в. Гута, Польшча

16.      Макарскі Цімафей Кузьміч

17.      Мялік Мікалай Мікалаевіч

18.      Мялік Аляксей Міхайлавіч, 1924 года нараджэння, прапаў без вестак у кастрычніку 1944 (Магчыма Мялік Алекс, нарадзіўся 4 ліпня 1924, загінуў у плене 12.11.1944 у г. Дземмін, Германія) звесткі нямецкага архіва

19.      Мялік Міхаіл Васільевіч, н.у 1900, загінуў у 1945 у Польшчы

20.      Мялік Рыгор Іванавіч, н.у. 1927, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Хатвін, Венгрыя

21.      Мялік Рыгор Мікалаевіч, н.у. 1904, загінуў у снежні 1944 на р. Вісла, Польшча

22.      Мялік Рыгор Мікалевіч, н.у. 1923, загінуў у жніўні 1944 каля р. Вісла, Польшча магчыма гэта Мялік Р.М. 1904 г.н. апісаны вышэй

23.      Мялік Міхаіл Сяргеевіч  звесткі невядомы

24.      Мялік Іван Якаўлевіч, н.у. 1921, трапіў у плен у снежні 1944

25.      Мялік Уладзімір Якаўлевіч, загінуў у 1945

26.      Мялік Фёдар Васільевіч, н.у 1912, загінуў у 1944 ў Польшчы, пахаваны ў в. Бжэнцэ, Польшча

27.      Мялік Фёдар Максімавіч, загінуў у 1945, пахаваны ў г. Бжэсце, Польшча

28.      Мялік Фёдар, н.у. 1926, загінуў у плене ў 1943, Лейпцыг, Германія

29.      Сауцін Рыгор Рыгоравіч, н.у 1926, прапаў без вестак у лютым 1945

30.      Сауцін Уладзімір Сцяпанавіч, загінуў у красавіку 1945

31.      Струнеўскі Апанас Мікітавіч, н.у 1922, загінуў у студзені 1945, пахаваны ў в. Чанкі, Польшча

32.      Струнеўскі Мікалай Мікітавіч, н.у 1911, загінуў на р. Одэр, Германія

33.      Струнеўскі Уладзімір Мікалаевіч, н.у 1922, загінуў у 1945, Германія

34.      Струнеўскі Фёдар Мікалаевіч, загінуў у жніўні 1944

35.      Хамушка Аляксей Пятровіч, н.у 1925, прапаў без вестак

36.      Хоміч Павел Мікалаевіч, н.у 1923, загінуў 13.04.1945, пахаваны ў в. Ціфшофзэе, Германія

37.      Юркевіч Аляксей Фёдаравіч, н.у 1910, загінуў у сакавіку 1945, пахаваны ў г. Лебус, Германія

38.      Юркевіч Радзівон Фёдаравіч, н.у 1910, загінуў у 1945, пахаваны ў г. Нідэрзэе, Германія  МАГЧЫМА Юркевіч Радзівон Сямёнавіч апісаны ніжэй

39.      Юркевіч Радзівон Сямёнавіч, н.у. 1909, прапаў без вестак 2.01.1945 ў Германіі, жонка Юркевіч Таццяна Каленікаўна

 

Курсівам пазначаны воіны, пра якіх адсутнічаюць архіўныя матэрыялы у інтэрнэт-праекце “Мемарыял”. Адпаведна прыведзеныя ў кнізе “Памяць” звесткі пра гэтых людзей могуць быць недакладнымі.

Комментарии: 0 Просмотры: Группа: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ - STARONKI HISTORYI
ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА / PERŠAJA SUSVETNAJA VAJNA
26 Февраля 2012

МАГІЛА НЕВЯДОМАГА САЛДАТА / MAHILA NEVIADOMAHA SALDATA
! АБНОЎЛЕНА !
 

Хутка пройдзе 100 год з таго часу як пачалася Першая сусветная вайна, якая нямала слядоў пакінула на тэрыторыі Целяханшчыны. Амаль на кожным кроку сустракаюцца астаткі дотаў, акопаў, у зямлі яшчэ шмат гільзаў, патронаў ды іншых артэфактаў. Мы прывыклі не звяртаць на гэтыя "дробязі" ўвагі, паколькі прызвычаіліся да ўсяго гэтага з ранняга дзяцінства. Сёння асабліва важна захаваць усе напаміны звязаныя з Першай сусветнай вайной - неад'емнай часткай нашай гісторыі. Мясцовыя ўлады Івацэвіцкага раёна пакуль гэтага не ўсвядомілі, але сіламі грамадзскасці ўжо робяцца першыя крокі.

 крыж на магіле невядомага салдата

Зусім нядаўна была здзейснена паспяховая спроба па пошуку даўно забытай магілы рускага салдата ў ваколіцах вёскі Вулька-Целяханская. Калісці гэтае пахаванне было вядома мясцовым жыхарам.  Але на фоне савецкага патрыятызму і "дзякуючы" часу пахаванне было забыта. Па ініцыятыве старасты вёскі Вулька-Целяханская Лідзіі Фёдараўны Юркевіч і з дапамогай мясцовых старажылаў магіла рускага салдата была знойдзена. Летам 2011 года пры дапамозе Целяханскага лясгаса на магіле быў устаноўлены драўляны крыж, а зусім нядаўна і шыльда на якой месціцца надпіс: “Тут пахаваны НЕВЯДОМЫ рускі салдат Першай сусветнай вайны”.

 шыльда на крыжу

Так быў вернуты з небыцця яшчэ адзін напамін аб далёкай вайне.


Вышэй апісаная гісторыя атрымала працяг...

2014 год адметны і тым, што 100 гадоў назад пачалася Першая сусветная вайна, якая змяніла лёс і нашай мясцовасці. З нагоды гэтай падзеі, а таксама ўлічваючы тое, што раней пастаўлены драўляны крыж ужо моцна састарэў, жыхарамі Вулькі-Целяханскай быў усталяваны новы металічны крыж на магіле невядомага салдата рускай арміі. 
Арганізацыйнымі працамі і ў гэты раз занялася стараста вёскі Лідзія Фёдараўна Юркевіч. Пад яе кіраўніцтвам мясцовым майстрам Васілём Міхайлавічам Мялікам быў выраблены новы металічны крыж. У рытуальнай майстэрні была набыта  металічная шыльда з надпісам "Здесь покоится прах неизвестного русского солдата Первой мировой войны 1914-1918". 



Новы металічны крыж не адно дзесяцігоддзе будзе напамінаць мясцовым жыхарам аб далёкай і мала вядомай нам вайне.
Чытачам гэтага артыкула хочацца дадаць, што ў хуткім часе могуць стаць вядомымі новыя звесткі аб магіле невядомага салдата. Справа ў тым, што на магіле ўстаноўлены праваслаўны крыж а шыльда нагадвае аб захаваным тут рускім салдаце. Тое, што гэта салдат рускай арміі сумнення не выклікае, паколькі магіла знаходзіцца на рускім баку былога фронта. Аднак нам вядома, што ў царскай арміі ваявалі людзі розных нацыянальнасцей і рэлігій. Не выключана, што ў магіле можа быць захаваны не толькі праваслаўны (што больш за ўсё верагодна) але і католік, мусульманін, ці пратэстант.  Хочацца спадзявацца, што знойдуцца зацікаўленыя асобы з грамадскіх аб'яднанняў ці пошукавых клубаў, якімі на магіле невядомага салдата будуць праведзены навуковыя і санкцыянаваныя раскопкі. Толькі раскопкі дапамогуць даведацца больш аб пахаванні і ў тым ліку пацвердзіць мэтазгоднасць устаноўленага праваслаўнага крыжа.
У любым выпадку важна, што магіла салдата не забыта і вернута з небыцця. І хоць часцей яе пакуль будуць бачыць паляўнічыя ды грыбнікі (бо магіла знаходзіцца ў дастаткова глухім лесе), можа калісці і да магілы будзе пракладзена турыстачная сцежка.

Аляксандр Мялік


 



 


Комментарии: 0 Просмотры: Группа: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ - STARONKI HISTORYI