Сделать свой сайт бесплатно
https://fo.ru
Реклама
Создай свой сайт в 3 клика и начни зарабатывать уже сегодня.
ВАЛУН АБ ЗАСНАВАННІ ВУЛЬКІ-ЦЕЛЯХАНСКАЙНядаўна ў вёсцы Вулька-Целяханская ўласнымі сіламі вяскоўцаў быў устаноўлены памятны валун аб заснаванні вёскі. Размясцілі яго на беразе Вулькаўскага возера, адкуль, верагодна, і пачынала сваю гісторыю вёска. На валуне месціцца шыльда з надпісам: “Вулька-Целяханская была заснавана пасля правядзення аграрнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVI стагоддзя”. На жаль дакладная дата першага згадвання вёскі ў пісьмовых крыніцах пакуль невядома, менавіта пагэтаму на шыльдзе адсутнічае пэўная лічба, але яе пошукі актыўна працягваюцца.
Ідэя ўстаноўкі валуна належыць солтысу вёскі – Лідзіі Фёдараўне Юркевіч. Менавіта яна рэалізавала гэтую задумку ў жыццё: знайшла патрэбны валун, арганізавала працы па падвозе жвіру, устаноўцы валуна, вырабу і замацаванню мемарыяльнай шыльды, добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.
Неабходна адзначыць, што валун быў устаноўлены выключна сіламі вяскоўцаў. Жыхар Вулькі-Целяханскай Сяргей Уладзіміравіч Мялік ахвяраваў валун. Мінскі мастак Сухавіцкі Давід Барысавіч, у якога ў Вульцы-Целяханскай знаходзіцца лецішча, зрабіў шыльду з надпісам. Васіль Міхайлавіч і Міхаіл Васільевіч Мялікі выкавалі шчыт для яе завацавання на валуне. Як заўсёды дапамог і Целяханскі лясгас (у перавозцы валуна, падвозе жвіру). Так агульнымі намаганнямі ў Вульцы-Целяханскай з'явіўся выдатны помнік аб нашай мінуўшчыне...
Вядомы краязнаўца Аляксандр Фаміч Зайка у сваім лісце да Лідзіі Юркевіч адзначыў: "Устаноўлены Вамі памятны валун будзе сапраўдным помнікам усім людзям, якія калісці жылі ў вёсцы..."
Аўтар фільму - жыхар вёскі Вулька-Целяханская - Аляксей Грыгор'евіч Сліж. Фільм зроблены ў жанры рэпартажу, дзе краязнаўца з Бабровіч Веніамін Бычкоўскі праводзіць экскурсію па месцах, дзе раней размяшчаліся вёскі. У фільме арганічна спалучаюцца даўняя і насычаная гісторыя вёсак, аповед пра іх трагедыю і выдатна падабранае музыкальнае суправаджэнне.
Фільм бясспрэчна павінен быць цікавым усім хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Паглядзець яго можна па спасылцы http://www.youtube.com/watch?v=5Z9WW9-QEys.
Каталіцкія могілкі, якія знаходзяцца каля мястэчка Целяханы паблізу аўтадарогі Целяханы-Выганашчы вядомыя яшчэ і тым, што тут знаходзяцца магілы нямецкіх салдат часоў Першай сусветнай вайны. Да нядаўняга часу яны знаходзіліся ў занядбалым стане, хоть спробы прывесці іх у належны стан і ажыццяўляліся. Валанцёры клуба "Пошук" з сярэдняй школы №3 горада Івацэвічы, якія працавалі тут некалькі гадоў раней, на жаль, сваімі дзеяннямі толькі нашкодзілі пахаванням. Напрыклад, яны палічылі мэтазгодным пакрыць надмагільныя помнікі растворам цэглы, каб надаць ім больш прыгожы выгляд. У выніку сёння надпісы на пахаваннях дрэнна чытаюцца.
На пачатку чэрвеня, у Целяханах "дэсантаваліся" 27 валанцёраў з Беларусі, Латвіі і Германіі з мэтай навесуі належны парадак на могілках. Імі была пастаўлена агароджа вакол могілак, выдалены хмызнямі, скошана т рава, сабрана смецце. У цэнтры пахаванняў устаноўлены вялікі драўляны крыж і мемарыяльная пліта з надпісам "Тут спачываюць салдаты - ахвяры Першай сусветнай вайны". Яшчэ валанцёрамі быў занатаваны спіс усіх пахаваных. Цяпер імёны салдат занесены ў базу дадзеных і сталі вядомымі для нашчадкаў.
Варта адзначыць, што працы па ўпарадкаванню могілак былі праведзены за кошт Народнага саюза Германіі па догляду воінскіх пахаванняў. Гэта сведчыць пра паважлівае стаўленне сучасных жыхароў Германіі да сваіх продкаў і мінулага. Асабліва сімвалічна, што могілкі прыведзены ў належны выгляд напярэданні 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай.
Само ж адкрыццё трофі-рэйда сабрала больш 500 гледачоў самаго рознага ўзросту, што сведчыць пра вялікую цікавасць да гэтага мерапрыемства. Працягнецца "Дрыгва 2013" яшчэ 2 дні і завершыцца 11 траўня.